Міністэрства лясной гаспадаркі БССР

Міністэ́рства лясно́й гаспада́ркі Белару́скай ССР было ўтворана 1 ліпеня 1947 года.

Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР
скарочана — Мінлясгас БССР
вул. Калектарная, 10
вул. Калектарная, 10
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 1 ліпеня 194724 красавіка 1953
9 жніўня 196619 верасня 1991
Папярэдняе ведамства Упаўнаважаны Галоўнага ўпраўлення лясной аховы і лесанасаджэнняў (Глаўлесааховы) пры СМ СССР па БССР
Заменена на Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР
Штаб-кватэра вул. Калектарная, 10, Мінск 220810

24 красавіка 1953 года Міністэрства было скасавана і яго паўнамоцтвы былі перададзеныя Галоўнаму ўпраўленню лясной гаспадаркі Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР.

З 1966 года Міністэрства было зноў адноўлена.

Структура на 1974 год

правіць
  • Упраўленне па вытворчасці тавараў народнага спажывання і нарыхтоўкі прадукцыі пабочнага карыстання ў лясах.
  • Аддзел лесааднаўлення і лесамеліярацыі.
  • Аддзел механізацыі лясной гаспадаркі.
  • Аддзел аховы лесу, лесаабароны і паляўнічай гаспадаркі.
  • Аддзел догляду лесу і лесакарыстання.
  • Рэспубліканскі цэнтр па навуковай арганізацыі працы[1].

Міністры

правіць

Зноскі