Георгій Андрэевіч Маркоўскі
Гео́ргій Андрэ́евіч Марко́ўскі (14 сакавіка 1937, в. Восава Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці) — 6 лістапада 2016) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Беларусі ў 1985—1994 гадах.
Георгій Андрэевіч Маркоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Валянцін Зорын | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Сяргей Маісеенка | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
14 сакавіка 1937 |
||||||
Смерць | 6 лістапада 2016 (79 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Пасля заканчэння Пагосцкай школы ў 1954 годзе паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава. Па размеркаванню быў накіраваны на працу старэйшым майстарам ў Івацэвіцкі хімлясгас[1]. У чэрвені 1960 года ён узначаліў Бранягорскае лясніцтва гэтага ж лясгаса, а ў снежні 1965 года быў прызначаны дырэктарам Столінскага лясгаса.
У жніўні 1971 года быў прызначаны начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва Столінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных і адначасова намеснікам старшыні выканкама, з чэрвеня 1975 па жнівень 1977 года — старшынёй Столінскага райвыканкама. Пасля заканчэння Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1979 годзе Г. А. Маркоўскі быў абраны першым сакратаром Столінскага райкама партыі. На гэтай пасадзе ён працаваў да ліпеня 1984 года, а пасля ўзначаліў упраўленне лясной гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама.
У чэрвені 1985 года Георгій Маркоўскі прызначаецца намеснікам міністра лясной гаспадаркі БССР, у верасні гэтага ж года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР — міністрам лясной гаспадаркі БССР.
УзнагародыПравіць
Зноскі
- ↑ Георгий Андреевич МАРКОВСКИЙ // Они руководили отраслью
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 августа 1994 г. №35 «Вопросы Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь» (руск.) (10 жніўня 1994). Праверана 28 лютага 2019.
СпасылкіПравіць
- Георгий Андреевич МАРКОВСКИЙ // Они руководили отраслью.
- 6 ноября, незадолго до своего 80-летнего юбилея, ушел из жизни Георгий Андреевич МАРКОВСКИЙ — министр лесного хозяйства нашей страны в 1985—1994-е годы (руск.). Белорусская лесная газета (10 лістапада 2016). Праверана 28 лютага 2019.
- Аляксандр Піскуноў. Люди помнят (руск.). Белорусская лесная газета (16 сакавіка 2017). Праверана 28 лютага 2019.