Захар Міхайлавіч Галадушка
Заха́р Міха́йлавіч Галаду́шка (1906 — 11 мая 1967) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Захар Міхайлавіч Галадушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Аўхімовіч | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Філімонаў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў |
||||||
Папярэднік | Данііл Юневіч | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Нараджэнне | 1906 | ||||||
Смерць |
11 мая 1967 |
||||||
Партыя | КПСС (з 1929 года) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскую Вышэйшую партыйную школу (1935).
У 1928 годзе арганізаваў калгас «Камсамолец», у якім працаваў да 1931 года. З 1939 года загадчык Сектара жывёлагадоўлі ЦК КП(б) Беларусі, у 1940—1941 народны камісар збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў Беларускай ССР, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны дырэктар саўгаса ў Куйбышаўскай вобласці, з 1943 года адазваны ў Беларусь і зноў прызначаны народным камісарам збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў, з 1947 года міністр меліярацыі Беларускай ССР.
З кастрычніка 1951 да 1955 — першы сакратар Гомельскага АК КП Беларусі, пасля 1-ы намеснік міністра саўгасаў Беларускай ССР.
З 1958 да 1962 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.