Аляксей Аляксеевіч Смірноў

Аляксе́й Аляксе́евіч Смірно́ў (нар. 14 лютага 1921, в. Куляміха Ветлужскага раёна Горкаўскай вобласці) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч[1].

Аляксей Аляксеевіч Смірноў
Сцяг Сакратар ЦК КПБ
18 чэрвеня 1968 — 29 верасня 1978
Сцяг Старшыня Камітэта народнага кантролю ЦК КПБ
24 снежня 1965 — чэрвень 1968
Сцяг Намеснік Старшыні СМ БССР
30 сакавіка 1965 — 24 снежня 1965
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Сцяг Сакратар ЦК КПБ
30 сакавіка 1965 — 24 снежня 1965
Сцяг Першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта КП Беларусі
красавік 1959 — студзень 1963
Папярэднік Пётр Машэраў
Пераемнік Уладзімір Мікуліч
Нараджэнне 14 лютага 1921(1921-02-14)
Смерць невядома
Партыя КПСС (1947)
Адукацыя Днепрапятроўскі горны інстытут (1945)
Дзейнасць палітык
Прыналежнасць СССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Славы III ступені медаль «За працоўную доблесць» медаль «За працоўную адзнаку» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»

Біяграфія правіць

Член КПСС з 1947 года. Скончыў Днепрапятроўскі горны інстытут (1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 года на камсамольскай і партыйнай працы. З 1954 года інструктар аддзела партыйных органаў ЦК КПСС. З 1957 года загадчык аддзела прамысловасці і транспарту, з 1958 года загадчык аддзела партыйных органаў ЦК КПБ.

У 195962 гадах 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ. У 1962—64 гадах намеснік старшыні Бюро ЦК КПБ для кіраўніцтва прамысловасцю і будаўніцтвам, загадчык аддзела цяжкай прамысловасці і транспарту ЦК КПБ.

У 1965 годзе сакратар ЦК КПБ, старшыня Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і СМ БССР. намеснік Старшыні СМ БССР. З 1965 года старшыня Камітэта партыйнага кантролю БССР. У 196878 гадах сакратар ЦК КПБ. Са жніўня 1978 і да 1983 года старшыня праўлення Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў. З 1983 да 1991 года намеснік міністра паліўнай прамысловасці РСФСР[2].

Кандыдат у члены ЦК КПСС (1981—1986), член ЦК КПБ (1960—1981), член бюро ЦК КПБ (1968—1978).

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1970, 1974—1983). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1970).

Зноскі

  1. http://www.knowbysight.info/SSS/14749.asp Біяграфія
  2. Я. С. Фалей. Смірноў Аляксей Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. С. № 56

Літаратура правіць

Спасылкі правіць