Мікалай Мікалаевіч Косцікаў
Мікала́й Мікала́евіч Ко́сцікаў — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1990—1994; да 1991 года Савет Міністраў БССР).
Мікалай Мікалаевіч Косцікаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Леў Русакоў | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1976 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (завочна).
Працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній: ад слесара-зборшчыка да начальніка цэха. З 1972 па 1978 гады працаваў на Мінскім станкабудаўнічым заводзе імя Кірава: начальнік цэха, намеснік дырэктара, галоўны інжынер. У 1978—1984 гадах на Мінскім вытворчым аб’яднанні імя Кірава па выпуску працяжных і адразных станкоў: галоўны інжынер, генеральны дырэктар. У 1984—1990 гадах на пасадзе міністра мясцовай прамысловасці БССР. У 1990—1991 гадах быў намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР, з 1991 да 1994 года — Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды і званні
правіцьУзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны».