Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава
Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава — станкабудаўнічае прадпрыемства ў Мінску, размешчанае па адрасе вул. Чырвонаармейская, 21.
Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава | |
---|---|
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1883 |
Ранейшыя назвы | Завод «Камунар» |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | szkminsk.by |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1883 годзе на базе кузні прадпрыемства «Кашарскі машынабудаўнічы і чыгуна-медна-металургічны завод». У сакавіку 1925 года створаны чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод «Метал». Праз тры гады, у 1928 годзе, «Метал» аб’яднаўся з заводам «Усход» і Цэнтральнымі сельскагаспадарчымі майстэрнямі. На іх базе быў створаны завод «Камунар». З 1934 года завод спецыялізуецца на станкабудаванні. У 1934 годзе заводу было нададзена імя Сяргея Міронавіча Кірава[1].
У лютым 1973 года дырэктарам завода прызначаны Вячаслаў Францавіч Кебіч[1].
Прадукцыя
правіцьСпецыялізуецца на выпуску наступных відаў станочнага абсталявання[3]:
- працяжныя станкі (гарызантальна-працяжныя, вертыкальна-працяжныя і вертыкальна-працяжныя здвоеныя);
- стужачна-адразныя станкі для разрэзкі чорных і каляровых металаў рознага профілю, якія забяспечваюць укараненне рэсурсазберагальных тэхналогій;
- рэйкарэзныя станкі некалькіх мадыфікацый для адначасовай разрэзкі і свідравання адтулін аб’ёмна-загартаваных рэек на металургічных заводах і рэйказварачных цягніках (РЗЦ);
- адразныя круглапільныя станкі, прызначаныя для разрэзкі дыскавымі піламі чорных і каляровых металаў з аўтаматычным і ручным рэжымам працы;
- нажовачныя адразныя станкі для халоднага рэзання металу;
- абразіўна-адразныя станкі для высокапрадукцыйнай разрэзкі;
- дрэваапрацоўчыя станкі прамысловага і бытавога прызначэння;
- электразварачныя станкі;
- тарфавозныя вагоны.
Зноскі
- ↑ а б История предприятия (руск.)
- ↑ Олена Рощіна. Зеленський ввів у дію нові санкції, російську частку “Запоріжсталі” конфіскують (укр.). Українська правда (12 мая 2023).
- ↑ О КОМПАНИИ Архівавана 4 сакавіка 2017. Станкостроительный завод имени С. М. Кирова
Літаратура
правіць- Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 451. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіцьМінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава на Вікісховішчы |
- szkminsk.by — афіцыйны сайт Мінскага станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава