Леў Васільевіч Русакоў
Леў Васі́льевіч Русако́ў (7 ліпеня 1928, Мінск — 1986) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, міністр мясцовай прамысловасці БССР (1977—1984).
Леў Васільевіч Русакоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў |
||||||
Папярэднік | Дзімарфант Данілаў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Косцікаў | ||||||
Нараджэнне |
7 ліпеня 1928 |
||||||
Смерць | 1986 | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу (1960), планава-эканамічны факультэт БДІНГ імя В. У. Куйбышава (1967).
Працаваць пачаў у 1949 годзе ў дэпо станцыі Орша качагарам, затым стаў памочнікам машыніста, сакратаром вузлавога камітэта камсамола, машыністам паравоза. З 1953 года на камсамольскай рабоце: абіраўся другім, потым першым сакратаром Аршанскага гаркама ЛКСМБ, пасля член бюро Аршанскага гаркама КПБ, член ЦК ЛКСМБ. У 1960 годзе стаў інструктарам Віцебскага абкама КПБ, у 1964 годзе быў абраны першым сакратаром Аршанскага гаркама партыі. У 1970 годзе заняў пасаду намесніка міністра, а з 1977 міністра мясцовай прамысловасці БССР. З 1984 года быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР, затым — намеснікам генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага НВА «Комплекс».
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1975—1985), кандыдатам у члены ЦК КПБ (1981—1986).
Леў Васільевіч Русакоў памёр у 1986 годзе, пахаваны ў Мінску.
Літаратура
правіць- Русаков Лев Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 542. — 737 с.
Спасылкі
правіць- РУСАКОВ ЛЕВ ВАСИЛЬЕВИЧ(руск.) // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет (1933—2008). — Мн.: БГЭУ, 2008. — С. 298—299. — ISBN 978-985-484-515-9.