Іван Іосіфавіч Дружалоўскі

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Іван Іосіфавіч Дружалоўскі (8 кастрычніка 1905, Вільня, Віленская губерня, Расійская імперыя — 2 мая 1990, Мінск, БССР) — дзяржаўны дзеяч БССР, міністр тарфяной прамысловасці БССР (1965—1970), рэктар Беларускага політэхнічнага інстытута (1934—1936).

Іван Іосіфавіч Дружалоўскі
Міністр тарфяной прамысловасці БССР[d]
1965 — 1970
Пераемнік Іван Якаўлевіч Брытаў
Нараджэнне 8 кастрычніка 1905(1905-10-08)
Смерць 2 мая 1990(1990-05-02) (84 гады)
Месца пахавання
Партыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 8 кастрычніка 1905 года у Вільні, у сям’і рабочага. Працоўную біяграфію пачаў у 1919 годзе экспедытарам на чыгунцы ў Гомелі, працаваў слесарам, старшынёй прафкама, інспектарам па прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў сістэме чыгункі. У 1931 годзе быў прызначаны дырэктарам Мінскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума, які быў створаны ў 1930 годзе. Пасля скасавання шэрагу невялікіх інстытутаў быў прызначаны рэктарам (ва ўзросце 29 гадоў) адроджанага Беларускага політэхнічнага інстытута ў 1934 годзе. У 1936 годзе стаў дырэктарам кінафабрыкі «Беларусь» у Ленінградзе. З 1940 па 1953 гады займаў пасаду намесніка наркама мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР, працаваў у тарфяной прамысловасці.

У гады Вялікай айчыннай вайны працаваў у штабе партызанскага руху.

У пасляваенны час працаваў намеснікам, першым намеснікам міністра мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР (1953—1957), начальнікам упраўлення тарфяной прамысловасці (1957—1965) Саўнаргаса БССР, Міністрам тарфяной прамысловасці БССР (1965—1970). У 1970 годзе пайшоў на пенсію. Абіраўся членам рэвізійнай камісіі ЦК КПБ.

Памёр 2 мая 1990 года. Пахаваны на Усходніх могілках горада Мінска.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага сцяга, Знак Пашаны (1944), медалямі.

Літаратура

правіць
  • К. И. Баландин. Дружеловский Иван Иосифович – ректор БПИ в 1934 – 1936 гг. // Биографии ректоров БПИ — БГПА — БНТУ. — Минск: БНТУ, 2018. — С. 7—8. — 15 с.

Спасылкі

правіць