Іван Якаўлевіч Брытаў
дзяржаўны дзеяч БССР
Іва́н Я́каўлевіч Бры́таў (3 верасня 1924, в. Жохава Уладзімірскай губерні — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР, міністр тарфяной прамысловасці БССР (1970—1972).
Іван Якаўлевіч Брытаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Іван Дружалоўскі | ||||||
Пераемнік | Генрых Філіпаў | ||||||
Нараджэнне |
3 верасня 1924 |
||||||
Смерць | невядома | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
З сялян. Член КПСС з 1945 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1965).
У 1942—1947 і 1952—1954 гадах у Савецкай Арміі. У 1949—1952 гадах начальнік здабычы торфу торфпрадпрыемства «Дунілава» Яраслаўскай вобласці. У 1954—1969 гадах дырэктар торфпрадпрыемства «Светлагорскае» Гомельскай вобласці. У 1969—1970 начальнік Упраўлення мясцовай прамысловасці Гомельскага аблвыканкама.
З 24 лютага 1972 года міністр тарфяной прамысловасці БССР.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга, медалямі.
ЛітаратураПравіць
- Брытаў Іван Якаўлевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — С. 415. — 640 с.: іл., карты.