Іван Макаравіч Ільюшын

філосаф, дзяржаўны дзеяч

Іва́н Мака́равіч Ілью́шын (18 чэрвеня (1 ліпеня) 1903, в. Прокшанічы Магілёўскага павета (цяпер Магілёўскі раён) — 5 кастрычніка 1997, Мінск) — беларускі філосаф і савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр асветы БССР (19511961). Член-карэспандэнт АН БССР (1950).

Іван Макаравіч Ільюшын
Сцяг4-ы Міністр асветы БССР
1951 — 1961
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік Платон Саевіч
Пераемнік ?
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
25 сакавіка 1946 — 1947
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Сцяг Намеснік старшыні СНК БССР
1944 — 25 сакавіка 1946
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Нараджэнне 1 ліпеня 1903(1903-07-01)
Смерць 5 кастрычніка 1997(1997-10-05) (94 гады)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Навуковае званне
Дзейнасць філасофія
Месца працы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля рэвалюцыі вучыўся ў школе 1 ступені, скончыў педагагічны тэхнікум, а пасля службы ў Чырвонай Арміі атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна.

У 19321937 гадах — старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Інстытута філасофіі (з 1935 — Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права) АН БССР, адначасова выкладаў у ВНУ Мінска.

У 1937—1941 гадах — загадчык кафедры Беларускага інстытута фізічнай культуры і загадчык кафедры БДУ.

У 1941—1943 гадах — дацэнт, загадчык кафедры Ташкенцкага фінансава-эканамічнага інстытута, адначасова загадчык аддзела бухарскага абкама КП Узбекістана.

У 1943—1944 гадах — намеснік загадчыка аддзела ЦК КПБ, у 1944—1946 — галоўны рэдактар часопіса «Бальшавік Беларусі».

У 1944—1947 гадах — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.

У 1947—1951 гадах — дырэктар адроджанага Інстытута філасофіі і права АН БССР, галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1950 абраны членам-карэспандэнтам АН БССР.

У 1951—1961 гадах займаў пасаду міністра асветы БССР.

У 19621975 гадах — загадчык кафедры Мінскага радыётэхнічнага інстытута.

Член ЦК КПБ (1952—1961). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1963). Доўгі час з’яўляўся старшынёй Беларускага аддзялення Савецкага таварыства дружбы з ГДР.

Узнагароды

правіць

І. М. Ільюшын узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі СССР, ганаровымі граматамі і граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Урад ГДР узнагародзіў яго медалём «За заслугі перад ГДР».

Аўтар каля 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

  • Аб пралетарскім інтэрнацыяналізме ў нацыянальна-каланіяльным пытанні. Мн., 1935 (сум. з С. Я. Вольфсоном).
  • Аб некаторых пытаннях гісторыі грамадскай думкі Беларусі // Бальшавік Беларусі, 1948, № 6.
  • Народное образование в Белорусской ССР. Народное образование в Белорусской ССР. — Минск : Учпедгиз БССР, 1961. — 438 с. (сум. з С. А. Умрейко).

Літаратура

правіць
  • Ильюшин Иван Макарович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 257. — 737 с.
  • Ілью́шын Іван Макаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 346. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 204. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).

Спасылкі

правіць