Інстытут філасофіі НАН Беларусі

Інстытут філасофіі НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь.

Інстытут філасофіі НАН Беларусі
(ІФ НАН Беларусі)
Заснаваны 1931
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас вул. Сурганава, 1к2, 220072
Сайт philosophy.by

Інстытут філасофіі быў створаны 19 сакавіка 1931 года і з’яўляецца адной з самых старэйшых навуковых устаноў гуманітарнага профілю ў сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У склад інстытута ўваходзяць Цэнтр філасофска-метадалагічных і міждысцыплінарных даследаванняў, Цэнтр сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў, Цэнтр гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў, Цэнтр даследаванняў глабалізацыі, інтэграцыі і сацыякультурнага супрацоўніцтва і Цэнтр кіравання ведамі і кампетэнцыямі.

СпасылкіПравіць