Адкрыць галоўнае меню

Казімір Паўлавіч Буслаў

Казімір Паўлавіч Буслаў (25 кастрычніка 1914, в. Кашалёў, Буда-Кашалёўскі раён — 20 студзеня 1983) — беларускі савецкі філосаф. Акадэмік АН БССР (1972; член-карэспандэнт з 1969), доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[1].

Казімір Паўлавіч Буслаў
Buslav.jpg
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1914(1914-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1983(1983-01-20) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар Смаленскі педагагічны інстытут
Узнагароды і прэміі Ордэн Кастрычніцкай РэвалюцыіДзяржаўная прэмія БССР — 1984

БіяграфіяПравіць

Член КПСС з 1943 г. Скончыў Смаленскі педагагічны інстытут у 1938, Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б) ў 1947 годзе, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1951[1] г.

У 1944—1948 гг. лектар ЦК КП(б)Б, у 1951-56 загадчык аддзела ЦК КПБ, у 1956—1972 гг. дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1970—1972 гг. выконваючы абавязкі, у 1973—1976 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, з 1976 года загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР[1]. Адначасова з 1951 г. дацэнт, затым прафесар БДУ, Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1972 года старшыня Беларускага аддзялення Філасофскага таварыства СССР[1].

Кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1952—1954 гг., член ЦК КПБ ў 1954—1961 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1959[1] гг.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя працы Буслава прысвечаны гістарычнаму матэрыялізму(руск.) бел., праблемам сацыялістычнага прагрэсу, гуманізму і культуры[1].

Навуковыя працыПравіць

Апублікаваў больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі[2].

Асноўныя працы[2]:

  • Социальное единство, противоречия, ответственность. Мн.: Наука и техника, 1972.
  • Социально-историческое развитие классов в СССР. Мн.: Наука и техника, 1979.
  • Формирование социального в человеке. Мн.: Наука и техника, 1980.

УзнагародыПравіць

Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. за цыкл работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі дакастрычніцкага перыяду. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), медалямі[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Буслов Казимир Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 Акадэмік БУСЛАЎ Казімір Паўлавіч

ЛітаратураПравіць

  • К. П. Буслаў // Весцi АН БССР. Серыя грамадскiх навук. 1974. № 5.

СпасылкіПравіць