Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт (руск.: Смоленский государственный университет) — вышэйшая навучальная ўстанова г.Смаленска. Створаны 7 лістапада 1918 года дэкрэтам Савету народных камісараў. Першапачаткова ўніверсітэт аб'ядноўваў у сабе гуманітарны, натуральна-навуковы і медыцынскі адукацыйныя кірункі.
Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1918 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | smolgu.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У адпаведнасці з рашэннем урада аб рэформе вышэйшай і сярэдняй прафесійна-тэхнічнай адукацыі загадам Наркамата асветы РСФСР ад 18 красавіка 1930 года ўніверсітэт быў рэарганізаваны ў два самастойныя інстытуты: Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут Наркамасветы РСФСР і Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут Наркамздрава РСФСР.
13 студзеня 1998 г. загадам Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі РФ «Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут» быў перайменаваны ў «Смаленскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт». 19 снежня 2005 года Федэральнае агенцтва па адукацыі перайменавала дзяржаўную ўстанову адукацыі вышэйшай прафесійнай адукацыі «Смаленскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт» у «Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт» (СмалДУ).
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
правіць- Казімір Паўлавіч Буслаў, беларускі савецкі філосаф
- Даніла Сямёнавіч Варанцоў, украінскі электрафізіёлаг
- Дзмітрый Цімафеевіч Гольнеў, кіраўнік партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці
- Макар Цімафеевіч Кудрын, беларускі хiрург, Заслужаны ўрач БССР (1961)
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286