Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў

Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў (20 мая 1929, вёска Галкі, Брагінскі раён — 10 снежня 2023[2]) — беларускі філосаф і метадолаг навукі, спецыяліст ў галіне філасофскіх пытанняў прыродазнаўства, гісторык філасофскай і грамадска-палітычнай думкі на Беларусі. Доктар філасофскіх навук (1972), прафесар (1974), акадэмік НАН Беларусі (1989; чл.-кар. з 1974).

Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў
Дата нараджэння 20 мая 1929(1929-05-20)
Месца нараджэння Вёска Галкі, Брагінскі раён
Дата смерці 10 снежня 2023(2023-12-10)[1] (94 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філасофія, метадалогія навукі
Месца працы Інстытут філасофіі НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ, прафесар
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Вядомы як філосаф, гісторык філасофскай і грамадска-палітычнай думкі на Беларусі
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»  — 1967

Біяграфія правіць

Скончыў з залатым медалём Брагінскую сярэднюю школу (1947), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1952), быў пакінуты пры аспірантуры. У 1955 абараніў кандыдацкую дысертацыю і паступіў на працу ў Інстытут філасофіі і права АН БССР: малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1962 — загадчык аддзела. У 1972 абараняе доктарскую дысертацыю па тэме «Узаемасувязь катэгорый дыялектыкі». У 1974 г. выбіраецца членам-карэспандэнтам, а ў 1989 г. — акадэмікам Акадэміі навук. З 1989 па 1994 — дырэктар Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. З 1994 па 2006 узначальваў аддзел логікі і метадалогіі навуковага пазнання, з 2006 — галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра філасофска-метадалагічных і міждысцылінарных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Навуковы ўклад правіць

Асноўнымі кірункамі навуковых даследаванняў Дз. І. Шыраканава з’яўляліся распрацоўка праблем дыялектыкі, логікі, тэорыі навуковага пазнання, выяўленне іх метадалагічнай функцыі ў сучаснай навуцы і сацыяльным жыцці; аналіз працэсаў развіцця і ўнутранай узаемасувязі філасофскіх катэгорый і паняццяў, іх змястоўнай ролі ў вывучэнні грамадства і прыроды; даследаванне філасофскіх праблем прыродазнаўства, сучасных заканамернасцей яго развіцця; вывучэнне працэсаў фарміравання філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі.

На аснове прынцыпу гістарызму распрацавана канцэпцыя пазнавальнай і эўрыстычнай сутнасці філасофскіх паняццяў і катэгорый як цэласнай сістэмы. Паказана аднабаковасць і неабгрунтаванасць прынцыпу жорсткага дэтэрмінізму, які атрымаў шырокую распаўсюджанасць у філасофскай літаратуры. Была прапанавана разгорнутая характарыстыка паняццяў рознай ступені агульнасці і іх лакальных і глабальных узаемасувязей, даследаваны шляхі (канкрэтна-навуковыя, агульнанавуковыя і філасофскія) фарміравання такіх паняццяў у катэгарыяльных структурах і сістэмах, якія яны ўтвараюць. На аснове аналізу паняцця субстанцыі раскрыта ўзаемадзеянне дзвюх форм катэгарыяльных адносін — каўзальна-дэтэрмінісцкай і структурна-сістэмнай, якія ўзаемадапаўняюць адна другую.

Аўтар 130 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, суаўтар 14 манаграфій.

Выбраныя працы правіць

  • История философии: в 6 т. Т. 4. М., 1959 (в соавт.).
  • Диалектика необходимости и случайности. Мн., 1960.
  • История философии: в 6 т. Т. 5. М., 1961 (в соавт.).
  • Очерки истории марксистско-ленинской философии в Белоруссии, 1919—1968. Мн., 1968 (в соавт.).
  • Взаимосвязь категорий диалектики. Мн., 1969.
  • Проблема уровней и систем в научном познании. Мн., 1970 (в соавт.).
  • Философские категории в естественнонаучном познании. Мн., 1972.
  • Диалектика познания и категория субстанции. Мн., 1974.
  • Творчество в научном познании. Мн., 1976 (в соавт.).
  • Закономерности развития и методы познания современной науки. Мн., 1978 (в соавт.).
  • Развитие марксистско-ленинской философии в БССР (20-70-е годы). Мн., 1984 (в соавт.).
  • Детерминизм: системы, развитие. Мн., 1985 (в соавт.).
  • Научно-технический прогресс : взаимодействие факторов и тенденции развития. Мн., 1989 (в соавт.).
  • Человек : философские аспекты сознания и деятельности. Мн., 1989 (в соавт.).
  • Стереотипы и динамика мышления. Мн.: Навука і тэхніка, 1993 (в соавт.).
  • Грядущее информационное общество. Мн.: Белорусская наука, 2006 (в соавт.).
  • Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі : у 6 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут філасофіі. — Т. 1: Эпоха Сярэднявечча. — Мн.: Беларуская навука, 2008 (рэд.).
  • Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі : у 6 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут філасофіі. — Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне. — Мн.: Беларуская навука, 2010 (рэд.).
  • Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі : у 6 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут філасофіі. — Т. 3: Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока. — Мн.: Беларуская навука, 2013 (рэд.).

Ушанаванне правіць

Ордэн «Знак Пашаны» (1967), медаль «За доблесную працу» (1970). За калектыўную працу беларускіх даследчыкаў «Дэтэрмінізм, сістэмы, развіццё» ён узнагароджаны Залатым медалём ВДНГ. Ордэн Францыска Скарыны (1999). Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2010 г.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць