Аркадзь Дзянісавіч Рудак
Аркадзь Дзянісавіч Рудак (25 снежня 1911, в. Валосавічы , Кіраўскі раён, БССР — 11 лістапада 1997, г. Мінск, БССР) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР, генерал-маёр (1966), заслужаны работнік культуры БССР (1980). Арганізатар і кіраўнік партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну.
Аркадзь Дзянісавіч Рудак | |
---|---|
Нараджэнне |
25 снежня 1911 |
Смерць | 11 лістапада 1997 (85 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. У 1930 годзе на савецкай і камсамольскай рабоце ў Бабруйскім раёне. З 1937 года ў Чырвонай Арміі. З 1939 года першы сакратар Гомельскага абкома КП(б)Б і штаба Гомельскага партызанскага злучэння. З 1944 года на партыйнай і савецкай рабоце.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1971 гадах.
1981 годзе — аўтар мемуараў «Экзамен на сталасць».
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, многімі медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Кіраўскага раёна. Мн.: Выш. шк., 1997. С. 242, 412.
- Кировский район: Историко-информационная подборка/Кировский районный исполнительный комитет. Бобруйск, 2000. С. 29.