Міхаіл Пятровіч Тарасаў
Міхаі́л Пятровіч Тара́саў (7 (20) кастрычніка 1912, Новыя Бурасы, Саратаўскі павет, Саратаўская губерня — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Міхаіл Пятровіч Тарасаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў |
||||||
Папярэднік | пасада ўтвораная | ||||||
Пераемнік | Віктар Більдзюкевіч | ||||||
Нараджэнне |
7 (20) кастрычніка 1912 |
||||||
Смерць | невядома | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 7 (20) кастрычніка 1912 года ў в. Новыя Бурасы Саратаўскага павета Саратаўскай губерні ў сялянскай сям’і.
У 1931 годзе ўступіў у камсамол[1]. У 1933—1934 гадах у Чырвонай Арміі.
З 1938 года ў органах НКДБ і НКУС БССР і Таджыкскай ССР. Член КПСС з 1943 года.
У 1945—1965 гадах у ЦК КПБ: інструктар, намеснік сакратара, намеснік загадчыка, загадчык аддзела. У 1957 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
З сакавіка 1965 года — начальнік Упраўлення прамысловасці будаўнічых матэрыялаў СНГ БССР, з кастрычніка 1965 да 1979 года — Міністр прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР.
На XXIV—XXVI з’ездах КПБ абіраўся членам ЦК КПБ, на XXVII з’ездзе КПБ абраны членам Рэвізійнай камісіі КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 6—8 скліканняў, старшыня Камісіі па прамысловаму і жыллёваму будаўніцтву Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання.
Персанальны пенсіянер саюзнага значэння з 1 чэрвеня 1979 года[1].
Узнагароды
правіць- ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (1944)[1],
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі,
- адзін іншы ордэн, медалі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Тарасаў Міхаіл Пятровіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 10. Сошна — Фут / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 233. — 656 с.: іл., карты.