Саўнаргасы

органы тэрытарыяльнага кіравання народнай гаспадаркай у РСФСР і СССР

Cаветы народнай гаспадаркі (Саўнаргасы, СНГ) — дзяржаўныя органы тэрытарыяльнага кіравання народнай гаспадаркай РСФСР і СССР, якія існавалі ў 1918—1931 і 1957—1965 гадах.

Гісторыя правіць

Першыя саветы народнай гаспадаркі сталі з’яўляцца ў Расійскай Савецкай Рэспубліцы пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. У снежні 1917 года быў утвораны Вышэйшы савет народнай гаспадаркі пры Савеце народных камісараў (з 1918 — ВСНГ РСФСР з падвойным падначаленнем — УЦВК і Савету народных камісараў РСФСР).

Галоўнай задачай ВСНГ і мясцовых саўнаргасаў было адраджэнне спустошанай разрухай народнай гаспадаркі, у прыватнасці:

  • рашэнне агульных прынцыповых пытанняў усяго эканамічнага раёна
  • кіраўніцтва ніжэйшымі органамі працоўнага кантролю
  • выяўленне патрэбаў раёна ў паліве, сыравіне, рабочай сіле і да т.п.
  • выпрацоўка планаў размеркавання заказаў і інш.

Саўнаргасы ў Беларусі правіць

У кастрычніку 1918 года першы з’езд Саветаў народнай гаспадаркі Заходняй вобласці зацвердзіў Палажэнне аб арганізацыі губернскіх Саветаў народнай гаспадаркі (губсаўнаргасаў). Губсаўнаргас быў выканаўчым органам ВСНГ на тэрыторыі сваёй губерні. Губсаўнаргасы мелі права канфіскаваць капіталы, рухомую і нерухомую маёмасць прыватнікаў на прадпрыемствах губернскага маштабу; фінансаваць дзяржаўныя прадпрыемствы; выдаваць прадпрыемствам пазыкі; забеспечваць прадпрыемствы сыравінай; арганізовываць збыт гатовай прадукцыі; вырашаць шэраг арганізацыйных пытанняў.

Першы ў Беларусі саўнаргас быў створаны ў Віцебскай губерні 28 мая 1918 года на базе аддзела прамысловасці і гандлю губвыканкама, губернскіх нарыхтоўчых арганізацый, упраўленняў водных і шасейных шляхоў зносін і іншых гаспадарчых арганізацый, пры гэтым гаспадарчыя арганізацыі ваеннага ведамства ў склад саўнаргаса не ўваходзілі[1].

Зноскі