Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі БССР

Наро́дны камісарыя́т дзяржа́ўнай бяспе́кі БССР (НКДБ БССР) (руск.: Народный комиссариат государственной безопасности БССР) — рэспубліканскі орган забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, існаваўшы ў 1941 і 1943—1946 гадах. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР.

Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР
скарочана — НКДБ БССР
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 3 лютага 1941
14 красавіка 1943
Дата скасавання 17 ліпеня 1941
22 сакавіка 1946
Заменена на Міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР
Вышэйшае ведамства Савет Народных Камісараў БССР

Гісторыя

правіць

У ходзе рэформы органаў дзяржаўнай бяспекі 3 лютага 1941 года са складу НКУС БССР быў выдзелены НКДБ БССР. Але ўжо 17 ліпеня 1941 года наркамат быў скасаваны і зноў далучаны да НКУС БССР.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 14 красавіка 1943 года з структуры НКУС СССР быў выдзелены самастойны орган забеспячэння дзяржаўнай бяспекі — Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі. Народныя камісарыяты у саюзных і аўтаномных рэспубліках уваходзілі ў сістэму НКДБ СССР. У краях і абласцях ўтвараліся ўпраўленні НКДБ.

На тэрыторыі нашай рэспублікі сістэма органаў дзяржаўнай бяспекі была адноўлена ў другой палове 1943 года. Фармальна ж працэс утварэння рэспубліканскага Наркамата дзяржбяспекі быў замацаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 3 снежня 1943 года (НКДБ БССР часова, да вызвалення Мінска ў ліпені 1944 года размяшчаўся ў г. Гомелі). У акупаваных абласцях арганізоўваліся абласныя аператыўна-чэкісцкія групы НКДБ БССР.

Структура

правіць

У складзе Наркамата былі створаныя наступныя ўпраўленні:

  • 1 упраўленне — разведка;
  • 2 упраўленне — контрразведка;
  • 3 упраўленне — транспартнае;
  • 4 упраўленне — арганізацыя тэрору і дыверсій на занятых немцамі тэрыторыях;
  • 5 упраўленне — шыфраванне-дэшыфраванне і спецсувязь;
  • 6 упраўленне — ахова кіраўнікоў партыі і ўрада;
  • 7 упраўленне — адміністрацыйна-гаспадарчае фінансавае ўпраўленне.

Таксама ў склад Наркамата ўваходзілі:

  • чатыры самастойных аддзела:
    • «А» — улікова-архіўны;
    • «Б» — аператыўна-тэхнічны;
    • «В» — ваенная цэнзура і перлюстрацыя карэспандэнцыі;
  • аддзел кадраў;
  • следчая часць па асабліва важных справах;
  • сакратарыят.

Наркамы дзяржаўнай бяспекі

правіць

Літаратура

правіць