Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР
Міністэ́рства манта́жных і спецыя́льных будаўні́чых рабо́т Белару́скай ССР было ўтворана ў 1967 годзе на базе мантажных падраздзяленняў Міністэрства будаўніцтва БССР. У 1992 годзе Міністэрства было ліквідавана.
Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР | |
---|---|
скарочана — Мінмантажспецбуд | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Папярэдняе ведамства | Міністэрства будаўніцтва БССР |
Дата скасавання | 10 студзеня 1992 |
Заменена на | Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў БССР |
Штаб-кватэра | вул. Мяснікова, 39, Мінск 220618 |
Структура на 1974 год
правіць- Аддзел механізацыі і аўтатранспарту
- Вытворча-размеркавальнае ўпраўленне
- Галоўзабеспячэнне [1].
Падпарадкаваныя трэсты
правіцьАрганізацыі Мінмантажспецбуда выконвалі работы свайго профілю на субпадраду.
- трэст «Хіммантаж» (пасля «Прамтэхмантаж») — вёў мантаж металічных канструкцый, тэхналагічнага абсталявання і трубаправодаў;
- трэст «Белэлектрамантаж» — выконваў электрамантажныя работы;
- трэсты «Белсантэхмантаж №1» і «Белсантэхмантаж №2» — вялі мантаж сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання, санітарна-тэхнічных сістэм;
- трэст «Белцеплаізаляцыя» — выконваў ізаляцыю прамысловага абсталявання і трубаправодаў;
- трэст «Белпрамналадка» — выконваў усе віды пусканаладачных работ, у тым ліку кантроль зварных злучэнняў неразбуральнымі метадамі
- трэст «Цепламантаж» — выконваў цепламантажныя, вогнеўстойлівыя і футэровачныя работы
Міністры
правіць- Аляксандр Круль (1967 — 1970)
- Іосіф Антановіч (1970 — 1992)
Зноскі