Віктар Аляксеевіч Казлоў

беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч

Ві́ктар Аляксе́евіч Казло́ў (23 ліпеня 1924, Слуцк13 студзеня 1998) — беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, міністр сельскай гаспадаркі БССР (1972—1979).

Віктар Аляксеевіч Казлоў
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды
1979 — 1990
Кіраўнік урада Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Пераемнік Анатоль Дарафееў
Сцяг Міністр сельскай гаспадаркі БССР
4 жніўня 1972 — 16 сакавіка 1979
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Сцяпан Скарапанаў
Пераемнік Фёдар Сянько
Нараджэнне 23 ліпеня 1924(1924-07-23)
Смерць 13 студзеня 1998(1998-01-13) (73 гады)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць міністр
Бітвы

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1950).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 года сакратар Горацкага райкама ЛКСМБ, загадчык аддзелам ЦК ЛКСМБ, 1-ы сакратар Бабруйскага абкама камсамола, з 1953 года намеснік загадчыка аддзела ЦК УЛКСМ. У 1955—1958 гг. — старшыня калгаса «Гігант» Слуцкага раёна, пасля займаў пасаду 1-га сакратара Слуцкага райкама КПБ. З 1962 года на пасадзе намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. З 1969 года ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР, спачатку 1-ы намеснік, а з 1972 года — міністр сельскай гаспадаркі БССР. з 1979 па 1990 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды.

Кандыдат у члены ЦК КПБ (1960—1961), член ЦК КПБ (1976—1981), член Рэвізійнай камісіі КПБ (з 1981). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—63 і з 1971 года.

Літаратура правіць

  • КОЗЛОВ Виктор Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 304. — 737 с.