Рыгор Васілевіч Канавалаў

дзяржаўны дзеяч БССР

Рыгор Васі́левіч Канава́лаў (5 (18) жніўня 1912, в. Лагуны Гомельскага павета Магілёўскай губерні, цяпер Добрушскі раён Гомельскай вобласці — 22 красавіка 1979) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Рыгор Васілевіч Канавалаў
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага камітэта па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю БССР
1963 — 1975
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Нараджэнне 5 (18) жніўня 1912
Смерць 22 красавіка 1979(1979-04-22) (66 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За адвагу» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Прагі»
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

З сялян. Член КПСС (1938).

Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя Кірава ў Мінску (1939), ВПШ пры ЦК КПСС (1956).

Працаваў у газеце «Чырвоная Полаччына» (1933—1934), Дзяржаўным выдавецтве БССР (1938—1941). У Вялікую Айчынную вайну на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, 1-м Украінскім франтах. З 1946 года ў апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі. З 1960 года намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па радыёвяшчанні і тэлебачанні пры Савеце Міністраў БССР, з 1963 да 1975 года старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку.

Узнагароджаны 4 ордэнамі, медалямі.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць