Паўднёва-Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)
Паўднёва-Заходні фронт (ПдЗФ) — фарміраванне (аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне) узброеных сіл СССР, падчас Вялікай Айчыннай вайны ў перыяды:
- 22.06.1941 — 12.07.1942 — першае фарміраванне
- 25.10.1942 — 20.10.1943 — другое фарміраванне
Паўднёва-Заходні фронт ПдЗФ | |
---|---|
Гады існавання | 1941 — 1943 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | Камандуючаму войскімі фронту |
Уваходзіць у | РСЧА |
Тып | Фронт |
Складаецца з | |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Кірпанос М. П. Цімашэнка С. К. Касценка Ф. Я. |
Паўднёва-Заходні фронт першага фарміравання
правіцьФронт быў утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 22 чэрвеня 1941 года на заснаванні загаду НКА СССР ад 22 чэрвеня 1941 года на базе Кіеўскай Асобай ваеннай акругі ў складзе 5-й, 6-й, 12-й і 26-й армій. Пазней у яго ўваходзілі 3, 9, 13, 21, 28, 37, 38, 40, 57, 61, 8-я паветраная арміі.
У час прыгранічных бітваў 1941 года войскі фронту адбівалі ўдары нямецкай групы армій «Поўдзень» на паўднёва-заходніх граніцах краіны. Механізаваныя карпусы фронту затрымалі прасоўванне праціўніка ў танкавай бітве пад Дубна — Луцкам — Бродамі (страціўшы ў 10 раз больш танкаў), чым дазволілі асноўным сілам фронту выйсці з Львоўскага выступу і пазбегнуць акружэння. У другой палове ліпеня — пачатку жніўня разам з часцямі Паўднёвага фронту, часці фронту трапілі ў акружэнне пад Уманню і Кіевам. Войскі фронту панеслі цяжкія страты. Толькі ў палон патрапіла больш за 500 тысяч байцоў і камандзіраў. Камандуючы фронтам, генерал-палкоўнік Кірпанос, начальнік штаба фронту генерал-маёр Тупікоў і Член Ваеннага савета фронту Бурмістанка пры спробе выйсці з акружэння загінулі.
У верасні — лістападзе 1941 года рэшткі сіл Паўднёва-Заходняга фронту адышлі на мяжу на ўсход ад Курска, Харкава, Ізюма, дзе былі папоўнены навабранцамі чарговага года нараджэння.
У снежні 1941 года фронт сіламі правага крыла правёў Ялецкую аперацыю, у снежні 1941 — студзені 1942 года сіламі правага крыла правёў Курска-Абаянскую аперацыю, а ў студзені 1942 года сіламі левага крыла сумесна з войскамі Паўднёвага фронту — Барвенкава-Лазаўскую аперацыю і, прасунуўшыся на 100 км, авалодаў буйным плацдармам на правым беразе Северскага Данца. У бітве, што развярнулася ў канцы мая 1942 года, вядомай, як бітва пад Харкавам 1942, войскі фронту трапілі ў акружэнне і панеслі цяжкія страты.
12 ліпеня 1942 года Паўднёва-Заходні фронт расфарміраваны[1]. 9, 28, 29 і 57-я арміі, якія дзейнічалі ў яго складзе, былі перададзены Паўднёваму фронту, а 21-я армія і 8-я паветраная армія — Сталінградскаму фронту.
Камандны састаў
правіць- Камандуючыя
- 22.06.1941 — 20.09.1941 — генерал-палкоўнік Міхаіл Пятровіч Кірпанос (загінуў)
- 30.09.1941 — 18.12.1941 — Маршал Савецкага Саюза Сямён Канстанцінавіч Цімашэнка
- 18.12.1941 — 08.04.1942 — генерал-лейтэнант Фёдар Якаўлевіч Касценка
- 08.04.1942 — 12.07.1942 — Маршал Савецкага Саюза Сямён Канстанцінавіч Цімашэнка
- Члены Ваеннага савета
- А. І. Кірычэнка
- карпусны камісар Вашугін М. М. (чэрвень 1941 г.)
- дывізіённы камісар Рыкаў Я. П. (чэрвень — жнівень 1941 г.)
- сакратар ЦК КП(б) Украіны Бурмістанка М. А. (жнівень — 20 верасня 1941 г.) — загінуў
- сакратар ЦК КП(б) Украіны Хрушчоў М. С. (верасень 1941 г. — ліпень 1942 г.)
- дывізіённы камісар Гураў К. А. (студзень — ліпень 1942 г.)
- Начальнікі штаба
- генерал-лейтэнант Пуркаеў М. А. (чэрвень — ліпень 1941 г.)
- генерал-маёр Тупікоў В. І. (ліпень — 20 верасня 1941 г) — загінуў
- генерал-маёр Пакроўскі А. П. (верасень — кастрычнік 1941 г.)
- генерал-маёр, з лістапада 1941 г. генерал-лейтэнант Бодзін П. І. (кастрычнік 1941 г. — сакавік 1942 г. і чэрвень — ліпень 1942 г.)
- генерал-лейтэнант Баграмян І. Х. (красавік — чэрвень 1942 г.)
- Начальнікі артылерыі фронту
- генерал-лейтэнант артылерыі Парсегаў М. А. (чэрвень — снежань 1941 г.)
- генерал-маёр артылерыі Гаўрыленка М. В. (са снежня 1941 г.)
Паўднёва-Заходні фронт другога фарміравання
правіцьПаўднёва-Заходні фронт другога фарміравання створаны 25 кастрычніка 1942 года[2] у складзе 21-я, 63 (1-я гвардзейская, затым 3-я гвардзейская), 5-й танкавай і 17-й паветранай армій. У наступным у яго склад уваходзілі 5-я ўдарная, 6, 12-я, 46-я, 57-я, 62-я (8-я гвардзейская), 3-я танкавая і 2-я паветраная арміі.
Фронт удзельнічаў у аперацыях: «Уран» (контрнаступленне пад Сталінградам), Сярэднеданской, Астрагожска-Расашанскай, Трэцяй бітва за Харкаў, Ізюм-Барвенкаўскай наступальнай аперацыі, Данбаскай стратэгічнай аперацыі, Запарожскай.
20 кастрычніка 1943 года[3] фронт пераназваны ў 3-і Украінскі фронт.
Камандны састаў
правіцьКамандуючыя
правіць- 25.10.1942 — 27.03.1943 — генерал-лейтэнант, з 7.12.1942 генерал-палкоўнік, з 13.2.1943 генерал арміі Мікалай Фёдаравіч Ватуцін
- 27.03.1943 — 20.10.1943 — генерал-палкоўнік, з 28.4.1943 генерал арміі Радзівон Якаўлевіч Маліноўскі
Члены Ваеннага савета
правіць- брыгадны камісар, з 20.01.1943 генерал-маёр інтэнданцкай службы Уладзімір Макаравіч Лаёк (кастрычнік 1942 — кастрычнік 1943)
Начальнікі штаба
правіцьКамандуючыя артылерыяй фронту
правіцьГенерал-лейтэнант Дзмітрыеў М. П., з кастрычніка 1942 па люты 1943 гг.
Генерал-лейтэнант Нядзелін М. І., з ліпеня 1943 г.
Камандзір батарэі Трусеўскі І. А., з чэрвеня 1943 па снежань 1943 гг.
Зноскі
- ↑ Директива СВГК СССР № 994110 от 12.07.42 . — ЦАМО, ф. 48-А, оп. 1640, д. 180, л. 8. Подлинник. Праверана 28 лютага 2010.
- ↑ Директива Ставки ВГК № 994273 от 22 октября 1942 . — ЦАМО, ф. 3, оп. 11556, д. 10, л. 301-302. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2010.
- ↑ Приказ СВГК № 30227 от 16 октября 1943 (rar, doc). — О переименовании Воронежского, Степного, Юго-Западного и Южного фронтов — ЦАМО. Ф. 148а. Оп. 3763. Д. 143. Л. 261. Подлинник. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2010.
Спасылкі
правіць
- Паўднёва-Заходні фронт . Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2013. Праверана 21 студзеня 2013.
- Фронт (воен.) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Анікін А. А.. Паўднёва-Заходні фронт . Сайт памяці 94 гв. сд. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2013. Праверана 21 студзеня 2013.
- Паўднёва-Заходні фронт(недаступная спасылка). Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 гг. — Дадатак да афіцыйнага сайта Міністэрства абароны Расіі. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2010. Праверана 21 студзеня 2013.
Для паляпшэння артыкула пажадана |