Чырво́наарме́ец (баец) — воінскае званне і пасада ваеннаслужачага радавога складу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РСЧА) Савецкай Расіі і СССР з лютага 1918 да 1946, сінонім слова «салдат», ад якога адмовіліся, як ад «контррэвалюцыйнага»[1].

Пятліцы на гімнасцёрку чырвонаармейца РСЧА з 1924 па 1943 гады
Палявы пагон чырвонаармейца РСЧА-пехацінца з 1943 па 1946 гады

Як персанальнае воінскае званне ўведзена ў 1935 годзе.

У ВМФ ў 1918—1946 гадах званню чырвонаармейца адпавядала званне Чырванафлоцец.

У лютым 1946 года званне чырвонаармеец заменена званнем радавы[2].

Знакі адрознення

правіць

У 1924 годзе ў РСЧА была ўведзена форма адзення новага ўзору. Адмяняліся нагрудныя клапаны і нарукаўныя знакі адрознення, на шынелі і гімнасцёрцы нашываліся пятліцы[3]:

  •   1924—1935 — пяхота і агульнавайсковыя часці і ўстановы — малінавыя пятліцы з чорным кантам;
  •   пяхота — з маліновага сукна з чорнай акантоўкай;
  •   кавалерыя — з сіняга сукна з чорнай акантоўкай;
  • артылерыя и бранетанкавыя войскі — з чорнага сукна з пунсовай акантоўкай;
  • тэхнічныя войскі і сувязь — з чорнага сукна з сіняй акантоўкай;
  • авіяцыя (ВПС) — з блакітнага сукна з чырвонай акантоўкай;
  • адміністрацыйна-гаспадарчы склад — цёмна-зялёныя з чырвонай акантоўкай;

У чырвонаармейцаў на пятліцах пазначаўся нумар палка.

Галерэя

правіць
 
Група чырвонаармейцаў завода «Рускі Рэно» перад адпраўкай на барацьбу з Каледзіным, Петраград, 1918
 
Аркадзь Астаповіч. Чырвонаармеец.jpg, 1930.
 
Паштовая марка СССР з серыі «20 год РСЧА», 1938. Чырвонаармеец

Зноскі

  1. Революция и гражданская война в России: 1917—1923 гг. Энциклопедия в 4 томах. — Москва: Терра, 2008. — Т. 4. — С. 129. — 560 с. — (Большая энциклопедия). — 100 000 экз. — ISBN 978-5-273-00564-8.
  2. Устав Внутренней службы Вооружённых сил СССР, с 1946 года.
  3. Знаки различия в сухопутных силах (по приказу РВС СССР № 807 от 20.06.1924).

Спасылкі

правіць