Аркадзь Антонавіч Астаповіч

Арка́дзь Анто́навіч Астапо́віч (30 верасня 1896, Мінск — 21 верасня 1941, Арлоўская вобласць, Расія) — беларускі мастак-графік[1]. Вучыўся ў рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў у Петраградзе (1915—1916)[1][2]. Брат Зінаіды Астаповіч-Бачаровай, таксама мастачкі[3].

Аркадзь Антонавіч Астаповіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 (30) верасня 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 1941(1941-09-21) (45 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Аркадзь Астаповіч на паштовай марцы Беларусі

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і Антона Антонавіча Астаповіча, калежскага сакратара, потым — тытулярнага саветніка. Маці, Марыя Ільінічна — займалася хатняй гаспадаркай і была таленавітай рукадзельніцай[2]. Праз чатыры гады пасля нараджэння сына, у 1890 годзе, сям’я пераехала ў Рэчыцу, а ў 1906 — у Гродна[2].

Пачатковую адукацыю Аркадзь атрымаў у Гродзенскай мужчынскай гімназіі (1906—1914), скончыўшы яе ў 1914 годзе з залатым медалём[2]. Пасля смерці бацькі ў лютым 1914 года сям’я пераехала да сваякоў у Петраград.

Аркадзь з сястрой пасяліліся ў кватэры № 29 на Кацярынінскім канале, дом № 12. І неўзабаве Аркадзь стаў студэнтам Політэхнічнага інстытута на аддзяленні караблебудавання. Адначасова ён пачаў займацца на графічным аддзяленні мастацкай школы Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў(руск.) бел., дырэктарам якой быў колішні педагог Шагала — Мікалай Рэрых. А непасрэднымі настаўнікамі ў Аркадзя былі Іван Білібін і Альфрэд Эберлінг(руск.) бел., вучань Рэпіна[2].

Доўгага навучання ў школе не атрымалася. Праз паўтара года ён быў мабілізаваны ў армію для паскоранага праходжання курса інжынераў-сапёраў, некаторы час служыў у сапёрным батальёне. У часе рэвалюцыі Астаповіч перайшоў на бок бальшавікоў, апынуўшыся ў часцях Чырвонай Арміі ў Харкаве[2].

У 2-й палове 1922 года Астаповіч дэмабілізуецца і вяртаецца на радзіму бацькі — у вёску Навасёлкі Менскай губерні, дзе ён жыў і настаўнічаў каля 7 гадоў. Тут жа, у Навасёлках, у 1924 годзе бярэ шлюб са сваёй стрыечнай сястрой — дачкой мясцовага святара і вясковай настаўніцай Нінай Рыгораўнай Якубовіч, якая была старэйшая за мастака на сем гадоў (памерла ў 1963). У іх нарадзіліся сыны Арсен і Валянцін[2]. З 1929 года ў Менску, працуе настаўнікам малявання, чарчэння і матэматыкі ў 9-й сярэдняй школе, паралельна — у вечаровай сямігодцы № 3[4]. Сябра Менскай філіі Усебеларускага аб’яднання мастакоў з 1927 года. У часе палітычных рэпрэсій, у 1938 годзе арыштаваны органамі НКУС, накіраваны ў магілёўскую турму, выпушчаны праз 4 месяцы[4].

За пару дзён да ўваходжання немцаў у Мінск Аркадзь Астаповіч пакінуў жонку і двух сыноў у сям’і свайго былога вучня ў вёсцы Каралёў Стан. Потым прайшоў пешкі каля 300 кіламетраў на ўсход і злучыўся з ацалелымі часцямі Чырвонай Арміі. Тры месяцы ваяваў у 111-м асобным батальёне 6-й стралковай дывізіі(руск.) бел.. 23 верасня 1941 года, загінуў у бітве ля вёскі Рухава-Буды пад горадам Арлом[2][5].

ТворчасцьПравіць

Аркадзь Астаповіч — майстар лірычнага пейзажу ў даваеннай беларускай графіцы. Зрабіў значны ўклад у развіццё графічнага пейзажу. Аўтар графічных работ (пейзажаў, партрэтаў, кампазіцый). Стварыў шэраг кніжна-часопісных ілюстрацый і жывапісных палотнаў (пейзажы, нацюрморты).

Творам Астаповіча ўласцівыя лірызм, непасрэднасць, тонкі нацыянальны каларыт («Сакавік», «Ранняя вясна», 1923; «Першы дзень», 1925; «Зімовы дзень», 1940), вострае ўспрыманне новага («Завадскія карпусы», 1926; «Палёт», « Першыя трактары», 1927)[1].

Упадабаная тэхніка — чорная акварэль у злучэнні з маляўнічай штрыхоўкай чорнай тушшу, а таксама тэхніка лінагравюры.

Творы Астаповіча экспанаваліся на першай, другой, трэцяй, пятай Усебеларускіх выстаўках, выстаўцы «Выяўленчае мастацтва Беларускай ССР» (Масква, 1940).

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь знаходзіцца больш за 200 яго твораў, якія яшчэ ў сярэдзіне 1950-х гадоў паступілі ад удавы Аркадзя Астаповіча — Ніны Рыгораўны Астаповіч-Якубовіч[2].

Сям’яПравіць

Меў сясцёр Зінаіду (па мужу Бачарову) (1898—1993), мастачку, і Зою (1907—1976), гісторыка, дацэнта, намесніцу загадчыка кафедры гісторыі СССР Акадэміі грамадскіх навук у г. Маскве[6].

У шлюбе з Нінай Рыгораўнай Якубовіч меў двух сыноў, Арсенія (1926—1960) і Валянціна (1932—1993), які стаў архітэктарам[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 Кропля крыві на аркушы белым
  3. Зинаида Астапович. «Автопортрет». 1923. (руск.) 
  4. 4,0 4,1 Барыс Крэпак Кропля крыві на аркушы белым. Заканчэнне. kimpress.by (7 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2019. Праверана 6 снежня 2019.
  5. Інфармацыя з загаду аб выключэнні з спісаў (руск.) 
  6. 6,0 6,1 Аркадий Астапович "Девять писем и вся жизнь". Переписка художников А.А. Астаповича и 3.А. Астапович (Бочаровой). 1915–1941 годы

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць