Навасёлкі (Пухавіцкі раён)

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Навасё́лкі (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 4,5 км на захад ад Мар’інай Горкі, 57,5 км ад Мінска, на рацэ Цітаўка.

Аграгарадок
Навасёлкі
Навасёлкі, 2021 г.
Навасёлкі, 2021 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 550 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222838
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843061
Навасёлкі на карце Беларусі ±
Навасёлкі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Навасёлкі (Пухавіцкі раён)
Навасёлкі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Навасёлкі (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць
 
Навасёлкі, 2021 г.

Каля сярэдзіны XVIII стагоддзя вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, таксама фальварак М. Агінскай-Завішы, быў млын.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1800 годзе двор і сяло, прыватная ўласнасць, былі царква Святога Ануфрыя, карчма і млын на рацэ Цітаўцы (3 паставы і сукнавальня). Навасёлкі былі ўласнасцю сям’і Ратынскіх, пазней набыты Крупскімі. У 1814 годзе пабудавана драўляная царква.

Падарожнік і этнограф Павел Шпілеўскі, наведаўшы гэты населены пункт у сярэдзіне XIX стагоддзя, пісаў, што гэта прыгожае сяло «ляжыць на даволі ўзвышаным беразе ракі Цітаўкі, абмываючай сяло на ўсю даўжыню яго…». Аб паходжанні назвы пасялення Шпілеўскі пісаў, што назва Навасёлкі дадзена таму, што як яму расказвалі старажылы, на другім беразе ракі Цітаўкі было некалі старое сяло

У сярэдзіне XIX стагоддзя тут працаваў шпіталь для бедных, які заснавалі і ўтрымлівалі на свае сродкі Ратынскія. Дзейнічала ўніяцкая царква. Пры шпіталі працавала школа. Насельніцтва займалася ў асноўным земляробствам і жывёлагадоўляй, а таксама пчалярным, сталярным, колавым, рыбалоўным, рагожным промысламі. Некаторыя жыхары рабілі музычныя інструменты. Існаваў дробны гандаль.

Пасля 1861 года цэнтр Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1863 годзе за ўдзел у паўстанні ўся маёмасць Баніфацыя Крупскага, у тым ліку фальварак Навасёлкі, была канфіскаваная ўладамі Расійскай імперыі. У 1870 годзе фальварак быў падораны расійскаму ўрадніку Льву Макаву.

У 1871 годзе пабудавана драўляная Пакроўская царква. У 1879 годзе ў Навасёлкаўскім праваслаўным прыходзе было 2,6 тысячы вернікаў.

У 1886 годзе дзейнічалі валасное праўленне, праваслаўная царква, народнае вучылішча, крама, адбываўся штомесячны таржок. За 3 км ад сяла быў вадзяны млын і заезны двор. У 1886 годзе ў навасёлкаўскім народным вучылішчы было 89 вучняў, з іх 15 дзяўчынак. Настаўніцай працавала Алена Ямшчыкова, яе памочніцай Ларыса Латоцкая. У 1900 годзе ў народным вучылішчы было 132 вучні. Паводле перапісу 1897 года ў сяле працавалі школа, хлебазапасны магазін, піцейны дом, было 2 крамы, царква, капліца на могілках, праходзілі 2 штогадовыя таржкі.

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе на базе народнага вучылішча створана сямігадовая школа, у якой на 1922 год працавалі 9 настаўнікаў, займаліся 120 хлопчыкаў і дзяўчынак. З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930).

У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Авангард», працавалі сталярная майстэрня і кузня. У 1932 года да Навасёлак была далучана вёска Бярозаўка. З 1938 года мела статус вёскі. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1940 годзе да Навасёлак быў далучаны пасёлак Падлессе (да 1940 года пасёлак меў назву Сарачынава).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Дзейнічала антыфашысцкае падполле. У ваколіцах дзейнічала партызанская брыгада «Беларусь».

У 1966 годзе да Навасёлак былі далучаны вёскі Навасёлкі 1 і Навасёлкі 2. У 1976 годзе да Навасёлак была далучана вёска Падлессе (да 1940 г. Сарачынава).

 
Навасёлкі, 2021 г.

У 2010 годзе нададзены статус аграгарадка[1].

Інфраструктура

правіць

Эканоміка

правіць
  • 2 крамы
  • Аддзяленне сувязі

Культура

правіць
  • Бібліятэка
  • Дом культуры

Медыцына

правіць
  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Насельніцтва

правіць
  • сярэдзіна XVIII ст. — 34 двары, 85 жыхароў мужчынскага полу
  • 1800 год — 66 двароў, 346 жыхароў
  • 1816 год — 47 жыхароў
  • 1858 год — сяло, 75 рэвізскіх душ; фальварак, 43 жыхары
  • 1870 год — 225 жыхароў мужчынскага полу
  • 1886 год — 54 двары, 476 жыхароў
  • 1897 год — сяло, 105 двароў, 597 жыхароў; маёнтак, 34 жыхары
  • 1908 год — 65 двароў, 863 жыхары
  • 1917 год — 669 жыхароў; маёнтак, 71 жыхар
  • 1960 год — пасёлак Навасёлкі, 371 жыхар; пасёлак Навасёлкі 1, 144 жыхары, пасёлак Навасёлкі 2, 70 жыхароў
  • 1999 год — 248 двароў, 675 жыхароў[2]
  • 2002 год — 235 двароў, 661 жыхар
  • 2010 год — 566 жыхароў
  • 2012 год — 584 жыхары
  • 2019 год — 550 жыхароў

Рэлігія

правіць
  • Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы[3]

Славутасці

правіць
  • Помнік землякам, якія загінулі ў час Другой сусветнай вайны.
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў Другой сусветнай вайны[2].
  • Мемарыяльная дошка на былым будынку школы дзе працаваў беларускі графік Аркадзь Астаповіч[4].

Страчаная спадчына

правіць
  • Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1871).

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Навасёлкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 162—163. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 102.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А. Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В. А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346.
  • Jelski A. Nowosiółki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 281.

Спасылкі

правіць