Валянцін Барысавіч Нямцоў
Валянцін Барысавіч Нямцо́ў[1] (24 лютага 1936, Навасёлкі, Пухавіцкі раён — 14 мая 2012) — беларускі вучоны ў галіне статыстычнай механікі. Кандыдат тэхнічных навук (1965), доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1989).
Валянцін Барысавіч Нямцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лютага 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 2012 (76 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук і доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1959), аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута (1964).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1966 года, загадчык кафедры тэарэтычнай механікі з 1992 па 2001 год. З 2001 года прафесар кафедры тэарэтычнай механікі[2]. Член Міжнароднага таварыства па вадкіх крышталях, член рэдкалегіі Міжнароднага часопіса «Нелінейныя з’явы ў складаных сістэмах».
Навуковыя інтарэсы
правіцьТэарэтычная і прыкладная механіка, статыстычная механіка і тэрмадынаміка раўнаважных і нераўнаважных працэсаў у |вадкіх крышталях, фізіка кандэнсаваных сістэм (вадкіх крышталёў, малекул ДНК, біялагічных мембран).
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Міляшкевіч Я. Г. Нямцо́ў Валянцін Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 410. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- Нямцоў, Валянцін Барысавіч (кандыдат тэхнічных навук; доктар фізіка-матэматычных навук; нар. 1936) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
- Немцов, Валентин Борисович (кандидат технических наук; доктор физико-математических наук; род. 1936) (руск.) // Электронны каталог РНТБ