Першая Усебеларуская выстаўка

Першая Усебеларуская выстаўка — мастацкая выстаўка, прысвечаная юбілею рэвалюцыі 1905 года і 400-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Міхаіл Эндэ. Вокладка каталога першай Усебеларускай мастацкай выстаўкі

АпісаннеПравіць

Адкрылася 6 снежня 1925 года. Сярод розных відаў мастацкіх твораў экспанавалася таксама 8 экслібрысаў, выкананых чатырма мастакамі[1]. Экспазіцыя была размешчана ў Мінску, у будынку Камуністычнага універсітэта па вул. Універсітэцкай, 27 (цяпер — вул. Кірава, 21) і ўключала больш за 1000 твораў. У памяшканні БДМ (будынак царкоўна-археалагічнага музея, потым — Дом мастацтваў) экспанаваліся ўзоры старажытнага мастацтва: крыж Ефрасінні Полацкай, копіі фрэсак полацкіх цэркваў, кніжныя выданні і інш[2]. Таксама дэманстраваўся абраз XVII стагоддзя «Ушэсце Гасподне», які належыць беларускай школе іканапісу, вывезены этнаграфічнай экспедыцыяй у 1921 годзе са Стэфанаўскай царквы XVII стагоддзя ў Слуцку. Ён увайшоў у каталог выстаўкі, у частку старажытнага мастацтва. Рэдактар каталога — Мікола Шчакаціхін. 1926, №12, с. 16. Зараз знаходзіцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі[3].

Вядомыя ўдзельнікі выстаўкіПравіць

Сярод удзельнікаў выстаўкі — Леў Зевін[4], Абрам Бразер, Уладзімір Кудрэвіч, Леў Альпяровіч, Міхась Філіповіч, Гаўрыла Віер, Валянцін Волкаў, Генадзь Змудзінскі і іншыя[5].

Вядомыя творыПравіць

Сярод вядомых твораў можна згадаць карціны Шавец-камсамолец, Партрэт дачкі, Раніца вясны і іншыя.

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Міхась Казлоўскі «Гісторыя беларускага экслібрыса» Архівавана 14 жніўня 2013.
  2. [https://web.archive.org/web/20140301075616/http://artmuseum.by/ru/vyst/virt/85-letie-pervoj-vsebelorusskoj-vyistavki-1925-goda Архівавана 1 сакавіка 2014. Архівавана 1 сакавіка 2014. Архівавана 1 сакавіка 2014. Архівавана 1 сакавіка 2014. Архівавана 1 сакавіка 2014. Архівавана 1 сакавіка 2014. ArtMuseum.by 85-летие Первой Всебелорусской выставки 1925 года (руск.)] Архівавана 1 сакавіка 2014.
  3. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. — Мінск: «Беларусь», 1980. — С. 42. — 316 с. — 50 000 экз.
  4. Марыя Грамыка. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы ХХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2011. — С. 149. — 168 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.
  5. 1925 г. Белорусская ССР: ПЕРВАЯ ВСЕБЕЛОРУССКАЯ ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ВЫСТАВКА

ЛітаратураПравіць

  • Шчакаціхін М. М. 1-я Усебеларуская мастацкая выстаўка. Каталёг аддзелу старажытнага мастацтва / Апрацаваў М. Шчакаціхін. Мн., 1926. С. 1-30