1925 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1925 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
ПадзеіПравіць
- Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства, куды таксама ўваходзілі мастакі Іван Гаўрыс, Яфім Мінін, Міхаіл Эндэ, былі выдадзены брашуры «Крашаніна» Івана Фурмана і «Беларуская архітэктура» Міколы Каспяровіча.
- З лютага па чэрвень у Віцебску выходзіў беларускі тэатральна-мастацкі ілюстраваны часопіс «Трыбуна мастацтва». Усяго выйшла 14 нумароў. Матэрыялы друкаваліся на беларускай і рускай мовах. У праграму выдання ўваходзіла грамадскае абмеркаванне праблем мастацкай творчасці, пошуку жывой сувязі мастацтва і літаратурна-мастацкай крытыкі з народнымі масамі, распрацоўка эстэтычных прынцыпаў беларускага мастацтва, выяўленне ў ім нацыянальнага стылю, развіццё мастацкай самадзейнасці.
- У Інбелкульце створана мастацкая секцыя. 12 лютага быў зацверджаны яе прэзідыум: старшыня Язэп Дыла, намеснік Мікола Красінскі, сакратар Мікола Шчакаціхін.Секцыя складалася з трох падсекцый: тэатральная (старшыня Мікола Красінскі, намеснік старшыні І. А. Міровіч, сакратар М.К. Ільінскі), музычная (старшыня - оперны спявак В. Сэлях, намеснік Я. В. Прохараў, сакратар Ю. М. Дрэйзін), вобразных мастацтваў (старшыня Мікола Шчакаціхін, намеснік І. І. Цвікевіч , сакратар М. Філіповіч). 27 лютага адбыўся першы сход мастацкай секцыі, у склад якой увайшлі 7 членаў Інбелкульта і 28 пазаштатных супрацацоўнікаў з іншых мастацкіх устаноў. Мастацкай секцыяй была падгатавана Першая Усебеларуская выстаўка, членамі яе аргкамітэта былі Язэп Дыла і Мікола Шчакаціхін.
- 6 снежня — Першая Усебеларуская выстаўка, прысвечаная юбілею рэвалюцыі 1905 года і 400-годдзю беларускага кнігадрукавання. У выстаўцы ўзялі ўдзел мастакі Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва. З 1115 твораў, што экспанаваліся, амаль палова была выканана ў розных графічных тэхніках[1]. Сярод графічных твораў экспанавалася 8 экслібрысаў[2]. У складзе выстаўкі быў невялікі раздзел прыкладнога мастацтва і раздзел старажытнага мастацтва. Экспазіцыя была размешчана ў Мінску, у будынку Камуністычнага універсітэта па вул. Універсітэцкай, 27 (цяпер — вул. Кірава, 21). У памяшканні БДМ (будынак царкоўна-археалагічнага музея, потым — Дом мастацтваў) экспанаваліся ўзоры старажытнага мастацтва: крыж Еўфрасінні Полацкай, копіі фрэсак полацкіх цэркваў, кніжныя выданні і інш[3]. Таксама дэманстраваўся абраз XVII стагоддзя «Ушэсце Гасподне», які належыць беларускай школе іканапісу, вывезены этнаграфічнай экспедыцыяй 1921 года са Стэфанаўскай царквы XVII стагоддзя ў Слуцку (зараз знаходзіцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі)[4]. Сярод удзельнікаў выстаўкі — Леў Зевін[5], Аркадзь Астаповіч, Павел Гуткоўскі, Анатоль Тычына, Меер Аксельрод, Алексантэры Ахола-Вало, Генадзь Змудзінскі, Міхаіл Эндэ, Саламон Юдовін і інш.
- Першая Усебеларуская выстаўка
«Ушэсце Гасподне». XVII ст., дошка, яечная тэмпера, 140 х 106 см.
Міхась Філіповіч. «На Купалле». Паміж 1921—1922. Кардон, алей. 71 х 84 см.
Абрам Бразер Партрэт Іегуды Пэна, 1921. Палатно, алей. 55 х 41,5 см.
Уладзімір Кудрэвіч «Раніца вясны», 1924. Палатно, алей. 101 х 79,5 см.
Гаўрыла Віер «Юны мастак», 1923. Фанера, алей. 49,9 х 48,3 см.
Леў Альпяровіч «Жанчына каля мора», 1905. Палатно, алей.
Леў Альпяровіч «Партрэт дзяўчынкі», 1910-е. Папера, вугаль.
Аркадзь Астаповіч «Вуліца ў вёсцы», 1920-я. Папера, аловак, акварэль, туш, пяро, 26,5 х 20,5 см.
Абрам Бразер «Галава яўрэйскага хлопчыка». 1920-я. Папера, туш, пяро. 19 х 17 см.
Валянцін Волкаў «Веліж». 1923. Папера, аловак, гуаш. 22 х 32,5 см.
Генадзь Змудзінскі «Нямецкая кавалерыя, якую праследуе агонь нашых кулямётаў». 1916. Папера, акварэль, тушь. 27,5 х 55 см.
Абрам Бразер, скульптурны партрэт Францыска Скарыны, гіпс. 1925
З’явілісяПравіць
- Свята-Узвіжанская царква, Амелянец — помнік драўлянай архітэктуры
НарадзілісяПравіць
- 26 мая — Герман Пранішнікаў (пам. 1993), беларускі мастак
- 14 жніўня — Віктар Пратасеня (пам. 2001), беларускі савецкі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1981)
- 18 жніўня — Леанід Дубар (пам. 1978), беларускі жывапісец і графік
- 25 кастрычніка — Абрам Рабкін (пам. 2013), савецкі мастак родам з Бабруйску
- 21 лістапада — Сямён Герус (пам. 1998), беларускі мастак-графік
- 25 лістапада — Анатоль Дзям'янаў (пам. 1972), беларускі скульптар і педагог
- Мікалай Кандрацьеў (пам. 2001) — беларускі скульптар
Галерэя жывапісуПравіць
Міхаіл Станюта. Партрэт мастака Міхася Філіповіча. НММ РБ
Іегуда Пэн. «Сапожнік-камсамолец, які чытае газету». НММ РБ
Майсей Сляпян «Плябанскі млын у Мінску». Фанера, палатно, алей. 46,5 × 34,5 см. НММ РБ
Ілля Чашнік «Чырвоны круг на чорной паверхні». Палатно, алей
Ілля Чашнік «Кампазіцыя». Палатно, алей. Прыватны збор, Нарвегія
Галерэя графікіПравіць
Аркадзь Астаповіч. «Зіма». Папера, лінагравюра. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Марыя Лебедзева. Экслібрыс А. М. Макаравай. 1925. Папера, клішэ. 6,9 х 5,5 см. НММ РБ
Жанчына з граблямі ў беларускім нацыянальным строі. Праект да роспісу Беларускага музея. Невядомы мастак (Беларускі мастацкі тэхнікум). Кардон, акварэль, гуаш. НММ РБ
Мужчына з ражком у беларускім нацыянальным строі. Праект да роспісу Беларускага музея. Невядомы мастак (Беларускі мастацкі тэхнікум). Кардон, акварэль, гуаш. НММ РБ
Генадзь Змудзінскі «Араты»
Міхась Філіповіч. «Сінагога на школьным двары». Папера, туш, акварэль. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Узоры дываноў па матывах слуцкіх паясоў. Невядомы мастак. Папера, акварэль, гуаш. 67×46 см. НММ РБ
Зноскі
- ↑ Каталёг 1—й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. — Менск, 1925.
- ↑ Міхась Казлоўскі «Гісторыя беларускага экслібрыса» Архівавана 2 сакавіка 2018.
- ↑ http://www.artmuseum.by/ru/vyst/virt/85-letie-pervoj-vsebelorusskoj-vyistavki-1925-goda Архівавана 1 сакавіка 2014. ArtMuseum.by 85-летие Первой Всебелорусской выставки 1925 года (руск.)]
- ↑ Высоцкая Н. Ф. Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. — Мінск: «Беларусь», 1980. — С. 42. — 316 с. — 50 000 экз.
- ↑ Марыя Грамыка. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы ХХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2011. — С. 149. — 168 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.