Юльян Мікалаевіч Дрэйзін

Юльян Мікалаевіч Дрэйзін (9 (21) чэрвеня 1879, Екацярынаслаў — 28 сакавіка 1942, Нямчынаўка, Маскоўская вобласць; Крыптанімы і псеўданімы: Ю. Д., Д., Е. Ж.-а, О., Е. Ж., Ю-н, Альфа, Гамма, Строгі, Нэўма, Слухач, Зат-ка, Фа, А. К-оў, Арыон, Орфей, Бэта) — музыказнавец, публіцыст, перакладчык, педагог.

Юльян Мікалаевіч Дрэйзін
Дата нараджэння 9 (21) чэрвеня 1879
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1942(1942-03-28) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, музыказнавец
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і ўрача Мікалая Маркавіча Дрэйзіна і акушэркі. Першую адукацыю атрымаў у Віленскай духоўнай гімназіі, затым скончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1908). Браў прыватныя ўрокі ў прафесараў Маскоўскай кансерваторыі.

Выкладаў грэцкую і лацінскую мовы, а таксама тэарэтычныя курсы ў навучальных установах Магілёва. У 1919 годзе заснаваў тут першы грамадскі сімфанічны аркестр у БССР, які складаўся з дваццаці чалавек, дзе Юльян Дрэйзін выконваў партыю першай скрыпкі. З 1925—1935 года ў Мінску, выкладаў гісторыю і тэорыю музыкі ў Беларускім педагагічным, Беларускім музычным тэхнікумах і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, антычныя мовы — у Камвнусе і БДУ, працаваў у Інбелкульце, Акадэміі навук, Беларускім радыёкамітэце. З яго ініцыятывы па беларускім радыё трансліраваліся канцэрты беларускіх спевакоў.

У 2-й палове 1920-х гадоў быў сябрам Беларускага таварыства драматычных пісьменнікаў і кампазітараў. З верасня 1926 года — адзін з самых актыўных супрацоўнікаў таварыства. У 1929 годзе накіраваны на Першую Усерасійскую музычную канферэнцыю ў Ленінград. У 1930 годзе на сродкі таварыства выдадзены яго пераклады. У 1930-х гады з пачаткам рэпрэсій беларускай інтэлігенцыі быў неаднаразова крытыкаваны за памылкі «контрарэвалюцыйнага характару». Неўзабаве быў выключаны з Беларускага таварыства драматычных пісьменнікаў і кампазітараў і з секцыі савецкіх кампазітараў БССР.

У 1931 (або 1932) годзе праўленне таварыства паведаміла, што «камісія па праверцы складу членаў Т-ва выключыла са складу Т-ва… Дрэйзіна Юлія, як ідэолёгічна чужога і да гэтага часу не парваўшага з мінулым і ня прызнаўшага сваіх памылак, што асабліва яскрава выявілася ў яго выступленьні на пленуме ЦС пра мастацтва (тэорыя „беспартыйнай“ творчасьці)[1]».

Апошнім артыкулам Ю. Дрэйзіна стала публікацыя «Музыкальная жизнь Белоруссии», пасля якой у газетах «ЛіМ» і «Звязда» з’явіліся артыкулы — «абвінаваўчыя прыгаворы» Х. Дунца і Я. Шарахоўскага. Напісаўшы «пакаяльны» ліст, навуковец з сям’ёй у 1935 годзе з’ехаў з Менску і пасяліўся ў пасёлку Нямчынаўка пад Масквой. Пазней выкладаў грэчаскую мову ў маскоўскіх вышэйшых навучальных установах. У 1938—1942 гадах выкладчык, затым дацэнт філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта і педагагічнага інстытута.

Памёр у 1942 годзе ў Нямчынаўцы. Пахаваны там жа[2].

Меў дачку — Веру Юльянаўну Дрэйзін.

Творчасць

правіць

Пераклаў на беларускую мову ўрыўкі з «Іліяды» Гамера, «Антыгону» Сафокла (1926; 2-е выд. у новай рэдакцыі Л. Баршчэўскага, 1993), «Вакханак» Еўрыпіда і іншыя творы антычнай літаратуры, якія пры жыцці Ю. Дрэйзіна не былі апублікаваны і ў большасці лічацца згубленымі. Вядома больш за 820 яго перакладаў, звязаных з музыкай. Аўтар лібрэта оперы «Тарас на Парнасе». Склаў апублікаваны ў серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія» слоўнік «Музычныя тэрміны». Аўтар працы «Музыка і рэвалюцыя» (1926; 2-е выд. 2011) — першага даследавання ў галіне музыказнаўства на Беларусі.

Бібліяграфія

правіць
Публікацыі ў часопісах
  • Новыя плыні ў сучаснай музыцы // Полымя. 1925. № 3.
  • Музыка ў творах беларускіх паэтаў (Янка Купала) // Полымя. 1925. № 4.
  • Музыка ў творах беларускіх паэтаў (Якуб Колас, Цішка Гартны, Зьмітрок Бядуля) // Полымя. 1925. № 6.
  • Білоруська музыка // Музыка (Харків). 1925. № 5, 6, 7, 8.
  • Нові білоруські музични твори // Музыка (Харків). 1925. № 9, 10
  • Беларуская песьня на Украіне (Факты і ўражаньні) // Полымя. 1926. № 3.
  • Школа і музыка // Асьвета. 1926. № 3.
  • Проблемы нацыянальнай музыкі // Асьвета. 1926. № 11 (2).
  • Бэтховэн. Жыцьцяпіс і творчасьць (Да сталецьця ад дня сьмерці) // Полымя. 1927. № 2.
  • Бэтговэн (Да сталецьця ад дня яго сьмерці) // Маладняк. 1927. № 3.
  • Катрычнік і музыка // Полымя. 1927. № 7.
  • Кастрычнік і беларуская музыка // Узвышша. 1927. № 5.
  • Музыка в Белоруссии // Музыка и революция. 1927. № 7, 8.
  • Шануйце мову // Узвышша. 1928. № 1. С. 179—180.
  • Антычныя мотывы ў поэзіі М. Багдановіча // Узвышша. 1927. № 2 (8).
  • Франц Шубэрт (Да стагодзьдзя з дню сьмерці) Архівавана 30 студзеня 2012. // Узвышша. — 1929. — № 1 (13) — С. 83—97.
  • Н. Паганіні: да 150-годзьдзя з дню нараджэньня // Мастацтва і рэвалюцыя. 1933. № 1, 2.
  • Музичное жицця Білоруси // Радянська музика (Харків). 1933. № 5.
  • Музыкальная жизнь Белоруссии // Советская музыка. 1934. № 7.
Публікацыі ў асобных выданнях
  • Дрейзин, Ю. Н. Докладъ преподавателя Могилевской мужской Императора Александра I Благословенного гимназіи Ю. Н. Дрейзина о преподаваніи латинского языка / Ю. Н. Дрейзин // Матеріалы по организаціи школьнаго обученія на началахъ научной педагогики. Вып. IX. — Вильна : Типографія А, Г, Сыркина, Большая ул., собств. домъ, 1915. — С. 74—88.
  • Дрейзин, Ю. Н. Музыка и революция. Лекции об историческом развитии музыки, читан. в крунте в 1921 г. / Ю. Н. Дрейзин. — Могилев, издательство Красноармейского Университета имени 16-ой армии , 1921. — 112 с.
  • Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Вып. 7. Музычныя тэрміны / склад. Ю. М. Дрэйзін. — Коштам Інстытуту Беларускае культуры ў Менску, 1926. — 41 с.
  • Дрэйзін, Ю. Музыка ў творах Якуба Коласа / Ю. Дрэйзін // Якуб Колас у літаратурнай крытыцы. Да дваццацігадовага юбілею яго літаратурнай дзейнасці / злажыў Ул. Дзяржынскі. — Менск : БДВ, 1926. — С. 121—131.
  • Пасхалов, В. Белорусская музыка / В. Пасхалова, Ю. Дрейзин // БСЭ : в LVX т. / под общ. ред. Н. И. Бухарина [и др.]; гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М., 1927. — Т. V. — С. 375—378
  • Дрэйзін, Ю. Музыка ў творах Янкі Купалы / Ю. Дрэйзін // Янка Купала ў літаратурнай крытыцы / пад рэд. З. Жылуновіча і М. Байкова. — Менск : БДВ, 1928. — С. 204—223.
  • Дрейзин, Ю. Музыка в Белоруссии / Ю. Дрейзин // Белорусская культура, сб. 1. — Минск, 1928. — С. 46—48
Рукапісы
  • Характеризовать отношеніе Эразма къ идеямъ гуманизма и реформаціи на основаніи colloquia familiaria, 1903.
  • De sermone Polybiano, 1904.
  • Программа по классу музыки в 1-й Могилевской Государственной школе им. Н. А. Римского-Корсакова, 1923.
  • Дыялектычныя працэсы ў гісторыі музыкі. Тэзісы дакладу, 133.
  • Вучэбны дапаможнік па музычным выхаванні ў агульнадукацыйных школах (у сааўт. з .М. Мацісонам, М. Равенскім, М. Леўчанкам), 1934.
  • Античные реминисценции в сочинениях В. И. Ленина, 1940.
Оперныя лібрэта
  • Аладаў М. І. Опера «Тарас на Парнасе», 1927. Лібрэта Ю. М. Дрэйзін.
Тэксты да музычных твораў
  • Равенскі М. Я. Кантата «Беларусь» для хору і сімфанічнага аркестру да 15-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, 1932 (3). Словы Ю. М. Дрэйзіна.
  • Тэксты да масавых песень на музыку І. Любана, М. Аладава, Г. Самохіна, М. Мацісона, М. Равенскага.
Публікацыі перакладаў тэкстаў музычных твораў
  • Моцарт. Калыханка. Тэкст у перакладзе Юльяна Дрэйзіна. Для аднаго голасу з акампанімэнтам фортэп’яна. — Коштам і працай Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў у Менску, 1929 (30). — 4 с.
  • Шыльлер. «Да волі». Тэкст хору ў сімфоніі. Вольны пераклад Ю. М. Дрэйзіна.
Іншыя публікацыі перакладаў
  • Сафокль. Антыгона / Сафокль; пераклад з старагрэцкае мовы Ю. М. Дрэйзіна. — Менск : Выданьне ЦБ Маладняка, 1926. — 104 с.
  • Барычэўскі, А. І. «Сучаснае ў старажытным». Пераклад урыўку з «Іліады» VI, 390—496. Разьвітаньне Гэктара з Андромахай Гомэра / А. І. Барычэўскі // Узвышша. — 1928. — № 3 (9). — С. 111—115.
  • Вайс, Л. У аўтара музыкі «Інтэрнацыяналу» (З газэты «Ротэ Фанэ» ад 6/1 1927 г.) / Л. Вайс; пераклаў Арыон // Зьвязда. — 1927. — 11 верас.
  • Коменский, Ян Амос. Избранные педагогические сочинения. Том III. Мир чувственных вещей в картинках или изборажение и наименование всех главнейшых предметов в мире и действий в жизни («Orbis sensualium pictus») / Ян Амос Коменский; пер. с латин. яз. Ю. Н. Дрейзина; под ред. и со вступ. ст. проф. А. А. Красновского. — М.: Гос. Уч.-пед. изд. Наркомпросса РСФСР, 1941. — 352 с.
  • Эўрыпід. Бакханкі / Эўрыпід; пераклад Ю. Дрэйзіна. Публікацыя А. Жлуткі, падрыхтоўка тэксту і камэнтара да публ. Л. Баршчэўскага // Дзеяслоў. — 2012. — № 6 (61). — С. 222—258.
Публікацыі перакладаў оперных лібрэта (у дужках — гады пастановак опер з лібрэта)
  • Цырульнік з Сэвільлі. Опэра ў дзьвух дзеях. Музыка Дж. Росіні. Лібрэта Ч. Стэрбіні. Пераклад з італьянскага першатвору Ю. Дрэйзіна. — Коштам і працай Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў у Менску, 1930. — 21 с (1930, 1934)
Рукапісы перакладаў оперных лібрэта (у дужках — гады пастановак опер з лібрэта)
  • Даргамыжскі «Русалка» (1927, 1929, 1939); Гуно «Фауст» (1928); Рымскі-Корсакаў «Залаты пеўнік» (1931), «Апрычнікі» («Царская нявеста») (1933, 1934, 1938), «Сьнегурачка», «Казкі аб цары Салтане»; Бізэ «Кармэн» (1932, 1933, 1935, 1937); Чайкоўскі «Яўгені Анегін» (1933, 1934, 1936, 1940), «Пікавая дама» (1934, 1935, 1936, 1940), «Чаравічкі»; Барадзін «Князь Ігар» (1934, 1935); Рахманінаў «Алеко»; Мусаргскі «Барыс Гадуноў», «Сарочынская ярмарка»; Вердзі «Аіда»; Абер «Нямая з Портычы»; Пучыні «Богема»; Д’Альбэр «Даліна»; Нікалаі «Віндзорскія кумкі»; Іпалітаў-Іванаў, нумары з опэры «Оле з Нордлянда»; Моцарта, нумары з опэры «Шлюб Фігаро»
Рукапісы перакладаў тэкстаў рамансаў і песень (у дужках — колькасць перакладзеных твораў)
  • на музыку Аладава (3), Арлова, Арэнскага (10), Балакірава (9), Барадзіна (7), Белага, Бэтговэна (4), Брамса, Васіленскі, Васільева-Буглая (10), Глінкі (11), Гліера (9), Грачанінава (20), Грыга (13), Давідзенкі (14), Даргамыскага (19), Каваля (13), Красева (17), Кюі (10), Мендэльсона, Мусаргскага (25, у тым ліку песні цыклаў «Дзіцячая», «Без сонца»), Рахманінава (18), Рымскага-Корсакава (18), Чайкоўскага (29), Чарапніна, Шапэна, Шубэрта (22), Шумана (7) і інш.
Рукапісы перакладаў тэкстаў арый з опер, араторый, кантат
  • на музыку Баха, Бетховена, Бізэ, Вагнэра, Вэбера, Вердзі, Гайдна, Гендэля, Глінкі, Глюка, Леанкавала, Маснэ, Моцарта, Мусаргскага, Напраўніка, Нікалаі, Пэргалезі, Пучыні, Рымскага-Корсакава, Сэн-Санса, Чайкоўскага і інш.
Іншыя рукапісы перакладаў
  • Кашкін М. «Падручнік тэорыі музыкі»; Сафокл «Эдып-тыран»; Арыстафан «Лізістрата»; Еўрыпід «Бакханкі»; Лукрэцый «De rerom natura» («Аб прыродзе рэчаў»), кн. 1; Гамер «Одысэя» (1 песня), разам з М. Грамыкам; Шніцлер «Зялёны какаду» («Зялёны папугай»)

Зноскі

  1. БДАМЛМ. — Фонд 81. —Воп. 1. — С. 23
  2. Гаўрук — Жалязняк – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 24 жніўня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць