Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі
Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі, колішнія назвы Мінскі музычны тэхнікум (1924—1937), Мінскае музычнае вучылішча (1937—2011), з 1954 імя М. І. Глінкі — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, адна са старэйшых і аўтарытэтных у краіне сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў у сферы культуры.
Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі (МДМК імя М. І. Глінкі) | |
---|---|
Дата заснавання | 1924 |
Тып | каледж, музычнае вучылішча[d] і сярэдняя спецыяльная музычная школа[d] |
Дырэктар | Снітко Аляксей Іванавіч |
Размяшчэнне | Мінск |
Адрас | 220035, г. Мінск, вул. Грыбаедава, 22 |
glinka-college.by | |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1924 годзе як Мінскі музычны тэхнікум з класамі фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, кампазіцыі. У наступным 1925 годзе адчыніліся класы духавых і ударных інструментаў, у 1928 годзе — інструктарскае аддзяленне, на базе якога пачалася падрыхтоўка дырыжораў хора. З 1934 года быў адкрыты прыём на спецыяльнасць «Спевы».
У маі 1937 года тэхнікум быў рэарганізаваны ў Мінскае музычнае вучылішча. У красавіку 1957 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР за дасягненні ў падрыхтоўке музычных кадраў прысвоіў вучылішчу імя геніяльнага русскага кампазітара Міхаіла Іванавіча Глінкі.
У 1973 годзе ў вучылішчы адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Народны хор». У 1976 годзе ўзведзены новы будынак музычнага вучылішча па вул. Грыбаедава паводле праекта архітэктараў Л. Маскалевіча і Г. Ласкавай[1]. У 1980 адкрыта падрыхтоўка па па спецыяльнасці «Мастацтва эстрады».
Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2003 г. № 300рп Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі перададзена з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную уласнасць горада Мінска[2]. У 2011 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта навучальная ўстанова была перайменавана ва ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі».
Вядомыя выкладчыкі
правіць- Мікалай Аладаў
- Леанід Бражнік
- Міхаіл Васючкоў
- Анатоль Генералаў
- Яўген Глебаў
- Аляксей Грас
- Міхаіл Дрынеўскі
- Уладзімір Жылка
- Леанід Захлеўны
- Леанід Івашкоў
- Сяргей Картэс
- Любоў Каспорская
- Ігар Лучанок
- Андрэй Мдзівані
- Адам Мурзіч
- Тамара Ніжнікава
- Эдуард Пелагейчанка
- Яўген Прохараў
- Фёдар Пыталеў
- Георгій Мікалаевіч Пятроў
- Мікалай Равенскі
- Аляксандр Рашчынскі
- Наталля Руднева
- Алег Сонін
- Таццяна Сцяпанава
- Леанід Школьнікаў
- Ірына Шыкунова
- Людміла Яфімава
- Валянціна Сямашка
Вядомыя навучэнцы
правіць- Ларыса Александроўская
- Віктар Бабарыкін
- Юрый Багданаў
- Алег Бляхарчук[3]
- Алена Бундзелева
- Дзяніс Варанцоў
- Віктар Вуячыч
- Уладзімір Громаў
- Валерый Дайнека
- Іосіф Жыновіч
- Алег Залётнеў
- Ірына Ігнацюк
- Руслан Квінта
- Надзея Кучар
- Леся Лют
- Юліян Ляцецкі
- Якаў Навуменка
- Анатоль Наліваеў
- Уладзімір Пазняк
- Несцер Сакалоўскі
- Ілля Сільчукоў
- Паліна Смолава
- Наталля Тамела
- Сяргей Трыфанаў
- Міхаіл Фінберг
- Эдуард Ханок
- Ірына Цвятаева
- Якаў Штэйман
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Рашэнне Мінскага гарвыканкама ад 23.10.2003 N 1850 «О приеме учреждения образования „Минское государственное музыкальное училище имени М. И. Глинки“ из республиканской собственности в коммунальную собственность г. Минска»
- ↑ Удзельнік Хора Турэцкага
Літаратура
правіць- Мі́нскае музы́чнае вучы́лішча імя М. І. Глінкі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 485. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 413. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).