Міхаіл Якаўлевіч Фінберг

беларускі дырыжор

Міхаі́л Я́каўлевіч Фі́нберг (21 лютага 1947, Мазыр, Гомельская вобласць — 11 снежня 2021) — беларускі дырыжор, мастацкі кіраўнік і дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Народны артыст Беларусі (1994).

Міхаіл Якаўлевіч Фінберг
Род дзейнасці дырыжор, палітык
Дата нараджэння 22 лютага 1947(1947-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 2021(2021-12-11) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 21 лютага 1947 года ў Мазыры. Бацька — Янкель Фінберг (1900 г.н.), рабочы; маці — Бэля Фінберг (1905 г.н), прачка[1][2]. У сям’і гаварылі на ідышы. Акрамя Міхаіла, у сям’і былі старэйшыя дзеці — Сямён і Зіна (памерла ад голаду па дарозе ў эвакуацыю)[2].

У 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (дырыжор). У 1970 годзе ажаніўся з Алай Гофман (1949 г.н.); вяселле маладыя адзначалі 26 лістапада 1970 года на турбазе пад Бабруйскам[2]. 26 лістапада 1972 года ў іх нарадзіўся сын, якога назвалі Аляксандрам.

У 1973 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Прафесар Беларускай акадэміі музыкі. Выхаванец ваеннага аркестра штаба Беларускай ваеннай акругі (1962—1966). У 1967—1970 гадах быў артыстам аркестра Беларускага радыё і тэлебачання. У 1970—1987 гадах — дырыжор, галоўны дырыжор аркестра Мінскага дзяржаўнага цырка. З 1987 года працаваў мастацкім кіраўніком — дырэктарам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Член Камітэта па дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь. Член праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў. Намеснік старшыні грамадскага савета па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У снежні 2000 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (па прэзідэнцкай квоце). Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па сацыяльных пытаннях.

У 2014 годзе, калі жонка паставіла яго перад выбарам — сям’я ці аркестр, ён развёўся[2].

Памёр 11 снежня 2021 года[3]. Развітанне адбылося 13 снежня ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[4].

Палітычныя погляды

правіць

Перад рэферэндумам 2004 года[5] і ў час пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падтрымаў Аляксандра Лукашэнку. На пытанне пра стаўленне да ўдзельнікаў акцый пратэсту заявіў: «Гэта бандыты. Яны супраць нас. Я люблю сваю радзіму, мой тата прайшоў усю вайну, брат прайшоў усю вайну, сястра… Я служыў у арміі такую колькасць гадоў, што ўвесь мой аркестр столькі гадоў не служыў. Куды яны выходзяць? Трэба любіць сваю радзіму». На пытанне пра стаўленне да беларускага бела-чырвона-белага сцяга адказаў: «Я да сцягоў ніяк не стаўлюся, у мяне быў адзін сцяг — чырвоны»[6].

Пасля звальнення бальшыні трупы Купалаўскага тэатра ўдзельнічаў у пралукашэнкаўскіх канцэртах на сцэне тэатра[7].

Узнагароды і званні

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць
  • Біяграфія Архівавана 30 снежня 2016. на сайце Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь (бел.).