Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі
кампазітар, збіральнік беларускага песенна-танцавальнага фальклору
Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі (2 красавіка 1949, г. Лагойск Мінскай вобласці — 10 жніўня 2016, г. Мінск) — беларускі кампазітар, дырыжор, педагог, збіральнік беларускага фальклору.
Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 красавіка 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 жніўня 2016 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Яўген Аляксандравіч Глебаў |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, музычны педагог, фалькларыст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1949 годзе ў Лагойску. Скончыў інстытут імя Гнесіных у Маскве (1975) і Беларускую кансерваторыю (1984, клас Яўгена Глебава). У 1973 годзе разам з Глебавым заснаваў у Мінскім музычным вучылішчы аддзяленне народна-харавых спеваў. З 1973 года выкладаў у Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі. Музычны кіраўнік ансамбля «Харошкі», квартэта «Купалінка», групы-капэлы аўтэнтычнага фальклору «Агмень». Член Саюза кампазітараў Беларусі. У верасні 2016 года ў Мінску створаны народны хор імя Алеся Рашчынскага[1][2].
Творчасць
правіць- Сімфонія (1983)
- Араторыя «Смутак памяці» на вершы М. Танка, У. Дзюбы, А. Салтука, Л. Пранчака (1984)
- Кантата «Дзіцячыя песні» на народныя словы (1982)
- Канцэрты ― для хору а капэла, для цымбалаў і аркестра беларускіх народных інструментаў (1983―1986); сюіты
- «Ігравыя песні», «Гродзенскія песні», «Вяснавыя карагоды», балады, варыяцыі, санаты і п’есы для аркестра і ансамбля народных інструментаў
- Апрацоўка беларускіх народных песень, артыкулы аб музычным фальклоры[3].
Зноскі
- ↑ Алесь Рашчынскі . Pawet #33 (1288).
- ↑ Рашчынскі Алесь Уладзіміравіч // Белорусская энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13.
- ↑ Рашчынскі Аляксандр Уладзіміравіч // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1987. — Т. 4. — С. 508. — 740 с.
Спасылкі
правіць- Алесь Рашчынскі: Ці незалежныя мы без сваёй мовы? // Народная воля, 2005, 20 верасня
- Ушёл из жизни композитор Алесь Ращинский // Хартыя 97, 4 кастрычніка 2-16
- Рашчынскі Аляксандр Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»