Надзея Анатольеўна Кучар
Надзея Анатолеўна Кучар (нар. 18 мая 1983, Мінск) — беларуская оперная спявачка (сапрана), салістка Муніцыпальнага тэатру Санцьяга, Вялікага Тэатру Жэневы і пермскага тэатру оперы і балету, запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі.
Надзея Анатольеўна Кучар | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 мая 1983 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | драматычнае каларатурнае сапрана[d] |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Мінску. Маці — Зоя Якаўлеўна (філолаг). Старэйшая сястра — Юлія (загадчыца касай у аддзяленні банка), сярэдняя сястра — Кацярына (рэжысёр масавых мерапрыемстваў). Муж — Дзмітрый (сімфанічны дырыжор)[1].
У 1990 годзе Надзеі паставілі «сардэчны» дыягназ, была патрэбная аперацыя, якую рабілі толькі ў адной клініцы ў СССР — у Каўнасе ў прафесара Юргіса Брэдзікіса. У бацькоў грошай на аперацыю не было і яны звярнуліся ў Беларускі дзіцячы фонд, які ўзяў выдаткі на сябе[2].
З 10 гадоў спявала ў дзіцячым хоры, саліравала да 17 гадоў. Першая песня, спетая сольна ў хоры, — «Радзіма мая дарагая» на музыку Уладзіміра Алоўнікава[3].
У 2003 годзе з адзнакай скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці «Музыказнаўства» і тры сезоны адпрацавала ў хоры ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балету[3].
У 2007 годдзе адбыўся першы оперны дэбют у театры оперы і балету Санкт-Пецербургскай кансерваторыі — партыя Марфы ў оперы Рымскага-Корсакава «Царская нявеста». У 2009 годзе дебютавала ў партыі Віалеты ў оперы Верддзі «Травіята» у Міхайлаўскім тэатры. У гэтым жа тэатры яна выканала іншыя вядучыя партыі для лірыка-каларатурнага сапрана (Прынцеса Еўдасія ў оперы Галеві «Жыдоўка», Оскар у оперы Вердзі «Бал-Маскарад»).
Падчас вучобы ў кансерваторыі вяла актыўную канцэртную дзейнасць: пад кіраўніцтвам Сяргея Стадлера прымала ўдзел у шматлікіх праектах, выканала партыю Лючыі («Лючыя дзі Ламмермур» Гаэтана Даніцэці), Марыі («Іван IV» Жоржа Бізэ), Серафіма («Хрыстос на Маслічнай гары» Людвіга ван Бетховена), сапрана ў Рэквіюме Моцарта.
У кастрычніку 2010 года ў Пекіне адбыўся першы сольны канцэрт на сцэне пекінскай канцэртнай залы. Партыю фартэпіяна выканаў нязменны канцэртмайстар, лаурэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Паўлій. У 2011 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці «Сольныя спевы» (клас прафесара Тамары Навічэнка; камерны клас — Кіра Ізотава).
21 мая 2012 года выканала галоўную ролю ў прэм’ернай расійскай пастаноўцы оперы Паскаля Дюсапена Меддзеятэрыял у рамках 6-га Дзягілеўскага фестивалю ў Пермі[4][5], дырыжор — Тэадор Курэнтзіс. За гэтую ролю атрымала Залатую Маску[6].
У чэрвені 2012 года сумесна з дырыжорам Тэадорам Курэнтзісам і аркестрам MusicAeterna запісала праграму твораў французскага кампазітара часоў барока Жана-Філіпа Рамо для гуказапісваючай кампаніі «Sony Classical»[7], якая 20 кастрычніка 2014 года выпусціла дыск «Рамо — Гук святла» [8].
У чэрвені 2014 года дэбютавала ў ролі Эльвіры ў оперы В. Беліні «Пурытане» у Муніцыпальным тэатры Санцьяга (Чылі).
У верасні 2015 года дэбютавала ў Вялікім тэатры Жэневы ў ролі Мальды ў оперы Джаакіна Расіні «Вільгельм Тэльм»[9].
З 2018 года — запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі[10].
Рэпертуар
правіць- Н. А. Рымскі-Корсакаў, «Царская нявеста» (Марфа)
- М. І. Глінка, «Жыццё за цара» (Антаніда)
- Н. А. Мартынаў, «Вішнёвы сад» (Ранеўская)
- В. Беліні, «Пурытане» (Эльвіра)
- Дж. Вердзі, «Травіата» (Віалета)
- Дж. Вердзі, «Бал-Маскарад» (Оскар)
- В. А. Моцарт, «Чароўная флейта» (Царыца ночы)
- В. А. Моцарт, «Вяселле Фігаро» (Графіня)
- Г. Даніцэцці, «Лючыя ды Ламмермур» (Лючыя)
- Ж. Бізэ, «Іван Грозны» (Марыя)
- Ж. Ф. Галеві, «Жыдоўка» (Прынцэса Еўдоксія)
- П. Дзюсапен, «Medeamaterial» (Медэя)
- Ж. Масне, «Папялушка» (Фея)
- Дж. Пучыні, «Багема» (Мюзетта)
- Ж. Офенбах, «Казкі Гофмана» (Алімпія)
- Г. Пёрсел, «Каралева індзейцаў» (Донья Ісабель)
- І. С. Бах, Магніфікат (сапрана)
- Л. В. Бетховен, «Хрыстос на Маслічнай гары» (Серафім)
- В. А. Моцарт, Рэквіем (сапрана)
- И. Стравінскі, «Свадебка» (сапрана)
- Дж. Вердзі, Рэквіем (сапрано)
- І. Брамс, Нямецкі реквіем (сапрана)
- Г. Ф. Гендэль, Dixit Dominus (сапрана)
- К. Орф, Карміна Бурана (сапрана)
Прызнанне
правіцьПершыя прэміі на конкурсе вакалістаў у рамках Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (Магілёў, 2005[удакладніць]), на Міжнародным конкурсе вакалістаў Бібігуль Тулегенавай (Алматы, Казахстан, 2007), Міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Санкт-Петербург» (2007), II Міжнародным конкурсе маладых оперных спевакоў памяці М. Д. Міхайлава ў Чэбаксарах (2011), Міжнародным конкурсе вакалістаў у Галандыі, Міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Кардыфскія галасы» (BBC Cardiff Singer of the World) (2015)[11].
Гран-Пры, прыз глядацкіх сімпатый і прыз за найлепшае выкананне абавязковага твора Еппе Муляйна "Et fit lux" на Міжнародным конкурсе вакалістаў (2012) у Галандыі[12].
Лаўрэатка прэміі «Залатая маска» ў намінацыі «Опера — Жаночая роля» (2015)[13] за выкананне партыі Доньі Ісабель, (Персел «Каралева індэйцаў», Тэатр оперы и балету, Перм). Паўфіналістка Міжнароднага конкурсу «Опералія» Пласіда Дамінга.
Крыніцы
правіць- ↑ «Певица мира» Надежда Кучер: в детстве я была пацанкой и чуть не стала кондитером
- ↑ Salut, Надежда! Архівавана 20 студзеня 2021.
- ↑ а б Мое первое соло — «Радзіма мая дарагая»
- ↑ Дягилевский фестиваль имени Курентзиса (обзор) — Академическая музыка — OpenSpace.ru
- ↑ Ъ-Газета — Одинокий голос женщины
- ↑ ЗОЛОТАЯ МАСКА / Надежда Кучер(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 11 ліпеня 2015.
- ↑ Минский государственный музыкальный колледж имени М. И. — Концерт-встреча с Надеждой Кучер Архівавана 13 ліпеня 2015.
- ↑ [1] диск «Sound of Light»
- ↑ Беларуская оперная спявачка Надзея Кучар трыумфальна дэбютавала ў Вялікім Тэатры Жэневы Архівавана 12 верасня 2018.
- ↑ «Спявачка сусвету» Надзея Кучар стала запрошанай артысткай Вялікага тэатра Беларусі Архівавана 14 студзеня 2018.
- ↑ Беларуска Надзея Кучар перамагла на конкурсе «Спявак свету» ў Вялікабрытаніі Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Nadine Koutcher- «Et fit lux» — International Vocalists Competition Holland (IVC) — September 2012 — YouTube
- ↑ Лауреаты премии «Золотая маска» 2015 Архівавана 9 ліпеня 2016.
Спасылкі
правіць- Радзіма, мая дарагая! Салістка Надзея Кучар. Мінск, хор «Кантылена»
- Салістка Надзея Кучар. Мінск, хор «Кантылена»
- Штраус. Вясенні вальс. Салісткі Наддзея Кучар і Вольга Кірыкава. Запіс 2000 г.
- Вердзі. Арыя Джыльды, Рахманінаў. Арыя Франчэскі. Выконвае Надзея Кучар. 2011 г.
- Tchaikovsky Competition
- Георгі Свірыдаў. Любовь святая. Выконвае Наддзея Кучар. 20.11.2011
- на конкурсе ў Галандыі. 2012
- Надежда Кучер в опере Medeameterial
- http://m.biobiochile.cl/notas/2014/06/02/solida-produccion-para-una-joya-del-belcanto-italiano.shtml(недаступная спасылка)
- http://www.lun.com/Pages/NewsDetail.aspx?dt=2014-06-03&PaginaId=35&bodyid=0