Алена Генадзьеўна Бундзелева

спявачка

Алена Генадзьеўна Бундзелева (18 верасня 1966, Мінск) — беларуская артыстка оперы (лірычнае сапрана). Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2013).

Алена Генадзьеўна Бундзелева
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Алена Генадзьеўна Яноўская
Дата нараджэння 18 верасня 1966(1966-09-18) (57 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, Беларусь
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Тамара Мікалаеўна Ніжнікава
Прафесіі
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Калектывы Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1966 годзе ў Мінску.

У 1993 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас Т.Ніжнікавай). З 1993 года — салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета стварыла запамінальныя вобразы ў операх розных эпох і кампазітараў. Сярод лепшых роляў — Паміна («Чарадзейная флейта» В. А. Моцарта), Віялета («Травіята» Дж. Вердзі), Нэда («Паяцы» Р. Леанкавала), Мімі («Багема» Дж. Пучыні), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ), Лю («Турандот» Дж. Пучыні), Надзея Яноўская («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана). У партыі Таццяны («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), паводле ацэнак крытыкі і публікі, дасягнула надзвычай высокага артыстызму, стварыўшы стылістычна дасканалы вобраз персанажа А. Пушкіна і П. Чайкоўскага.

Актыўна выступае ў беларускім рэпертуары, у тым ліку супрацоўнічае з «Беларускай капэлай» пад кіраўніцтвам В.Скорабагатава. Сярод найбольш значных прац у нацыянальным рэпертуары: Грэтхен («Фаўст» А. Радзівіла), тонкі і пачуццёвы вобраз Надзеі Яноўскай («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана).

Мае вялікі канцэртны рэпертуар.

Рэпертуар правіць

  • Графіня («Вяселле Фігара» В.А. Моцарта)
  • Паміна («Чарадзейная флейта» В.А. Моцарта)
  • Фані («Шлюбны вэксаль» Дж. Расіні)
  • Віялета («Травіята» Дж. Вердзі)
  • Нэда («Паяцы» Р. Леанкавала)
  • Мімі («Багема» Дж. Пучыні)
  • Чыо-Чыо-сан («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні)
  • Лаўрэта («Джані Скікі» Дж. Пучыні)
  • Лю («Турандот» Дж. Пучыні)
  • Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ)
  • Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага)
  • Палавецкая дзяўчына («Князь Ігар» А. Барадзіна)
  • Ксенія («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага)
  • Марфа («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава)
  • Царэўна Ненаглядная Краса («Кашчэй бессмяротны» М. Рымскага-Корсакава)
  • Вераніка («Горад майстроў» Г. Гладкова)
  • Грэтхен («Фаўст» А. Радзівіла)
  • Першая жонка («Сіняя Барада і ягоныя жонкі» В. Капыцько)
  • Кобі («Візіт дамы» С. Картэса)
  • Алена Іванаўна Папова («Мядзведзь» С. Картэса)
  • Надзея Яноўская («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана)

Ацэнка творчасці правіць

Паводле водгукаў крытыкі, спявачка валодае прыгожа афарбаваным голасам, багатым на цёплыя адценні, таксама вялікай сцэнічнай абаяльнасцю і артыстызмам, які найбольш выяўяляецца падчас стварэння вобразаў лірычных гераінь.

Ганаровыя званні, узнагароды і прэміі правіць

Спасылкі правіць