«Беларусь 1» — асноўны дзяржаўны тэлеканал Беларусi. Канал уваходзiць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь. Вяшчанне iдзе на беларускай і рускай мовах. Дата пачатка вяшчання — 1 студзеня 1956 года.

Беларусь 1
Тэлеканал «Беларусь 1»
Belarus 1.jpg
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Час вяшчання 06:00 — 02:00 ( па выхадных 06:05 - 02:00)
Мова вяшчання Беларуская (да 8 кастрычніка 2003) і руская
Фармат выявы 1080i (16:9 HDTV)
Дата пачатку вяшчання 1 студзеня 1956
Аўдыторыя 9 мiльёнаў чалавек
Уладальнік «Белтэлерадыёкампанія»
Раннія назвы Беларуская праграма ЦТ СССР (1 студзеня 1956 — 24 снежня 1991)
ТБК (25 снежня 1991 — 31 мая 1996)
БТ (1 чэрвеня 1996 — 25 верасня 2006)
Першы нацыянальны канал (26 верасня 2006 — 4 лістапада 2011)
Беларусь 1 (з 5 лістапада 2011 па сённяшні час)
Роднасныя каналы Беларусь Беларусь 2
Беларусь Беларусь 3
Беларусь Беларусь 24
Беларусь НТВ-Беларусь
Голас канала Аляксандр Міхайлавіч Цімошкін
Слоган Гэта - Беларусь-1!
Сайт www.tvr.by

Неаб’ектыўнасць і ілжывыя паведамленніПравіць

Служба навін «Беларусь 1» часта абвінавачваецца ў прадузятым праўладным пункце гледжання. Па словах крытыкаў, неапраўдана вялікую частку эфірнага часу ў навінах «Беларусь 1» надае інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўнай улады, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

  • У красавіку 2020 года ў праграме «Клуб рэдактараў» абурыліся тым, што недзяржаўныя СМІ інфармуюць сваіх чытачоў аб бягучых падзеях, уключаючы пандэмію, не так, як дзяржпрапаганда. На працягу праграмы гледачам паказвалі тры скрыншота навін з сайта NN.by. Прычым трэці загаловак быў фейк, створаным у фоташопе — такой навіны на «Нашай Ніве» ніколі не было[2].
  • 7 кастрычніка 2020 года ў сюжэце навін тэлеканала было расказана аб пагромах і марадзёрстве ў Кыргызстане падчас пратэстаў[3]. Як адзін з доказаў пагромаў, былі выкарыстаны кадры, знятыя каля кафэ «Нават». Але, уласнік кафэ навіну пра яго пагром — не пацвердзіла[4].

17 жніўня 2020 года адбыліся акцыі пратэсту і забастоўкі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Дзяржаўнае тэлебачанне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграм[5]. Расійскія супрацоўнікі «Russia Today» замянілі беларускіх калег, якія звольніліся з каналу «Беларусь 1» у знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў[6].

Напрыканцы верасня 2020 года ў эфіры канала былі паказаны прызнальныя паказанні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах[7]. Паводле сведчанняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 года ў РУУС Першамайскага раёна Мінска(бел. (тар.)) бел. Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасля і паказаныя па «Беларусь 1», асабіста і камандаваў групай сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказанні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх збіццём і пагрозамі прымушалі сказаць на камеру, што ім заплацілі каардынатары[7].

ПерадачыПравіць

  • «XXL WOMAN TV»
  • «Давярай і правярай»
  • «Terra incognita. Беларусь невядомая»
  • «Арсенал»
  • «ВідэаЭнцыклапедыя Беларусі»
  • «Заўтра — гэта мы!»
  • «Урачэбныя таямніцы з доктарам А. Цярэшчанкам»
  • «Каталіцкія святыні Беларусі»
  • «Кулінарная дыпламатыя»
  • «Перазагрузка»
  • «Усё як мае быць»
  • «Каробка перадач»
  • «Добрай раніцы, Беларусь!»
  • «Здароўе»
  • «Існасць»

ЛагатыпПравіць

Тэлеканал змянiў 7 лагатыпаў. Цяперашнi — восьмы па ліку.

З 1993 па 1998 стаяў у правым нiжнім вугле. З 1998 па 2011 стаяў у левым верхнім вугле. З 2011 па сённяшні час стаіць у правым верхнім вугле.

  • З 1 студзеня 1956 па 1993 лагатып адсутнічаў.
  • З 1993 па 31 мая 1996 лагатыпам быў белы надпіс «ТБК» у шэрым квадраце. Знаходзiўся ў правым нiжнім вугле.
  • З 1 чэрвеня 1996 па 31 сакавіка 1997 выкарыстоўваўся такі ж лагатып, але надпіс змяніўся на «БТ». Знаходзіўся там жа.
  • З 1 красавіка 1997 па 31 снежня 1997 лагатып быў у выглядзе ромба, складзенага з трох трохвугольнікаў чырвонага, зялёнага і белага колераў, замест чацвёртага трохвугольніка быў надпіс «БТ». Знаходзіўся там жа.
  • З 1 студзеня 1998 па 1 верасня 2002 лагатыпам быў стылізаваны бусел, а за ім быў зялёна-чырвоны акруглы прамавугольнік. Знаходзіўся у левым верхнім куце. Падчас выпускаў навінаў лагатып быў паменшаным у памеры. Канчаткова паменшыўся ў 2001.
  • З 2 верасня 2002 па 25 верасня 2006 лагатып уяўляў сабой літары БТ, злучаныя разам, абрэвіятура складалася з шэрых напаўпразрыстых прамавугольнікаў і лагатып быў напаўпразрыстым. Знаходзіўся там жа.
  • З 26 верасня 2006 па 4 лістапада 2011 лагатып уяўляў з сябе шэрую напаўпразрыстую пазалочаную адзiнку з беларускім двуколером побач, лагатып напаўпразрысты. Знаходзіўся там жа.
  • З 5 лістапада 2011 по сённяшні час лагатып ўяўляе з сябе чырвоны квадрат с лічбай 1, пад ім зялёны прамавугольнік са словам белага «БЕЛАРУСЬ». Знаходзіцца ў правым верхнім вугле.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкiПравіць

Зноскі

  1. В.ПОЛЕВИКОВА ТРЕБУЕТ ВОЗБУДИТЬ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО В ОТНОШЕНИИ СОТРУДНИКОВ ИНФОРМАЦИОННОЙ ПРОГРАММЫ "ПАНАРАМА" (руск.) . Naviny.by (25 жніўня 2001). Праверана 16 сакавіка 2021.
  2. На «Беларусь 1» создали фейк о «Нашай Ніве» (руск.) . naviny.by. Праверана 30 верасня 2020.
  3. После протестов в Кыргызстане начался разгул мародеров (руск.) . Белтэлерадыёкампанія (7 кастрычніка 2020). Праверана 24 кастрычніка 2020.
  4. Беларусь, Кыргызстан, Нагорный Карабах – разоблачаем фейки (руск.) . БелСат (23 кастрычніка 2020). Праверана 24 кастрычніка 2020.
  5. Staatsfernsehen in Belarus offenbar im Streik (ням.) . Die Zeit (17 жніўня 2020). Праверана 17 жніўня 2020.
  6. Stöber, Silvia Proteste gegen Lukaschenko - Wie geht es weiter in Belarus? (ням.) . tagesschau.de(ням.) бел. (6 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  7. 7,0 7,1 Фигурант "дела 11-ти участников чата": Карпенков лично снимал "покаяльное видео" на камеру (руск.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (29 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.