Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў

намеснік Міністра ўнутраных спраў Беларусі, камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі
(Пасля перасылкі з Мікалай Карпянкоў)

Мікала́й Мікала́евіч Карпянко́ў (нар. 6 верасня 1968, г. Мінск) — супрацоўнік МУС Рэспублікі Беларусь, намеснік Міністра ўнутраных спраў Беларусі — камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі (з 2020 г.) пры ўрадзе самаабвешчанага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У 2021 годзе атрымаў званне генерал-маёр. З чэрвеня 2021 года ўнесены ў санкцыйныя спісы ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў
Дата нараджэння 6 верасня 1968(1968-09-06) (53 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прыналежнасць рэжым Лукашэнкі[d]
Званне
Генерал-маёр
Узнагароды і званні
ордэн «За службу Радзіме» III ступені ордэн «За асабістую мужнасць» медаль «За адзнаку ў воінскай службе» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «100 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»

БіяграфіяПравіць

У 1985 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча (6 рота). У 1989 годзе скончыў Гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча імя У. І. Леніна ў расійскім Ульянаўску. У 1989—1993 гадах праходзіў службу ў 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі (раён Уручча, Мінск)[1].

У 1992—1994 гадах быў камандзірам баявой групы падраздзялення «Беркут», на базе якога ў 1994 годзе быў створаны «Алмаз»[1]. З студзеня 1995 па травень 2003 года служыў на розных пасадах у службе бяспекі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі[2]. У 2001 годзе быў старшым ад’ютантам 1-га аддзела асабістай аховы Службы бяспекі прэзідэнта[3]. У 2002 годзе скончыў Акадэмію МУС Беларусі.

У 2003 годзе ўзначаліў спецпадраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз». На гэтай пасадзе ўдзельнічаў у пераследзе і ціску на палітычных праціўнікаў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у прыватнасці, у часе прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[4][5][6]. У лютым 2004 года ўказам прэзідэнта яму было датэрмінова прысвоена званне палкоўніка[7][8]. Паводле слоў паэта і тагачаснага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, у яго збіванні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ўдзельнічаў асабіста Карпянкоў[9].

У 2011 годзе прызначаны начальнікам 6-га ўпраўлення (па супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам) Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі[10]. З кастрычніка 2012 па 2014 год узначальваў Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Беларусі[1].

З верасня 2014 года[11] па 19 лістапада 2020 года кіраваў Галоўным ўпраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК).

1 сакавіка 2021 года прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра[12].

Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020—2021 гг.Правіць

Падчас масавых мірных пратэстаў у Мінску грамадзян, не згодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, Мікалай Карпянкоў быў сярод сілавікоў, якія займаліся непасярэдным разгонам пратэстаў, збіваннем людзей і пагромам вітрын[13]. 6 верасня 2020 года ў часе «Маршу адзінства» асабіста Мікалай Карпянкоў наўмысна разбіў шкляныя дзверы кавярні «O’Petit». Паводле версіі прэс-сакратаркі МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай, супрацоўнікі міліцыі пераследавалі актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага мерапрыемства, якія хацелі схавацца ў кавярні.

Паводле сведчанняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 года ў РУУС Першамайскага раёна Мінска(бел. (тар.)) бел. Карпянкоў камандаваў групай сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказанні, пасля паказаныя па канале «Беларусь 1», ад групы схопленых ГУБАЗіК людзей, якіх збіццём і пагрозамі прымушалі сказаць на камеру, што ім нібыта заплацілі каардынатары[14]. Відавочца запомніў, што Карпянкоў здымаў відэа асабіста, а яму пагражаў 16 гадамі турмы, калі той не скажа, што атрымаў тысячу даляраў ад каардынатара[14].

19 лістапада 2020 года самаабвешчаным прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам быў прызначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі[15].

15 студзеня 2021 года ў інтэрнэце быў апублікаваны аўдыёзапіс меркаванай размовы Мікалая Карпянкова як начальніка ГУБАЗіК з падначаленымі ўвосень 2020 года, у якой ён дакладваў пра выдадзеныя яму Аляксандрам Лукашэнкам паўнамоцтвы па жорсткім, сілавым задушэнні пратэстаў у Беларусі, карт-бланш на ўжыванне агнястрэльнай зброі, прыводзячы як станоўчы прыклад забойства сваімі падначаленымі Аляксандра Тарайкоўскага[13]. Таксама на аўдыёзапісе Карпянкоў паведамляе пра намер улады Лукашэнкі стварыць канцэнтрацыйны лагер для ўдзельнікаў пратэстаў. У той жа дзень Павел Латушка, член прэзідыума Каардынацыйнай рады і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, паабяцаў азнаёміць з аўдыёзапісам Савет бяспекі ААН, ЕС, АБСЕ, кіраўніцтва Расіі і ЗША з мэтай прыняцця міжнароднай грамадскасцю мер па недапушчэнні і расследаванні дзяржаўнага тэрарызму[16]. 2 лютага TUT.BY атрымаў вынікі фанаскапічнай экспертызы запісу. Экспертыза пацвердзіла, што голас на запісе належыць Мікалаю Карпянкову, і не выявіла прыкмет мантажу[17].

Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краінПравіць

Карпянкоў станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[18]. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 21 чэрвеня 2021 года як кіраўнік ГУБАЗіК Карпянкоў «нясе адказнасць за бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з грамадзянамі, якія ўдзельнічалі ў мірных пратэстах»: іх адвольныя затрыманні, збіццё групай пад яго камандаваннем, пагрозы прымянення агнястрэльнай зброі, у тым ліку на прыкладзе інцыдэнту ў кавярні «O'Petit» і апублікаванага аўдыёзапісу, – сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека, звязаныя з прыгнётам грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[19]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[20].

21 чэрвеня 2021 года Карпянкоў быў уключаны і ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, за асабістае кіраўніцтва супрацоўнікамі ГУБАЗіК па пераследу і збіццю мірных дэманстрантаў і аўдыёзапіс з абмеркаваннем будаўніцтва лагера для затрыманых і рэкамендацыям сілавікам страляць пратэстоўцам у твар і геніталіі, які прасачыўся[21][22]. Акрамя таго, Карпянкова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[23], Канада[24], Швейцарыя[25].

УзнагародыПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Полковник милиции Карпенков Николай Николаевич(руск.) . mnsvu.org (3 студзеня 2019). Праверана 24-1-2021.
  2. Карпенков Николай Николаевич(руск.) . mvd.gov.by. Праверана 24-1-2021.(недаступная спасылка)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2001 года № 33 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені». pravo.kulichki.com.
  4. Ольга Гриневицкая Козулина избивали бойцы спецподразделения по борьбе с терроризмом(руск.) . Белорусский партизан. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021. Праверана 24-1-2021.
  5. Ганна Соўсь «Спачатку ім плацілі штодня, але ўжо няма грошай». Былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмаза» аб працы сілавікоў. svaboda.org (11 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24-1-2021. Праверана 24-1-2021.
  6. Казулін патрабуе вызваліць Радзівіла. svaboda.org (10 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 24-1-2021. Праверана 24-1-2021.
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 27 февраля 2004 года № 119 «О присвоении воинского и специальных званий»(руск.) . levonevski.net.
  8. Былы камандзір «Алмаза», пры якім збілі Някляева, узначаліў барацьбу з наркотыкамі
  9. Борис Пастернак Площадь-2010(руск.) . Беларускі партызан (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24-1-2021. Праверана 24-1-2021.
  10. Сражаясь за справедливость : 25 лет Главному управлению по борьбе с организованной преступностью и коррупцией / сост. Н. Ю. Карасева — Минск : Звязда, 2016. — С. 64.
  11. Сила, с которой необходимо считаться Архівавана 31 студзеня 2021. // Журнал «Содружество», № 1 — 2016, С. 17
  12. https://news.tut.by/economics/720847.html Архівавана 7 сакавіка 2021.
  13. 13,0 13,1 «Сказано сделать лагерь для отселения особо острокопытных». BYPOL опубликовал запись голоса, похожего на Карпенкова(руск.) . TUT.BY (15 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021. Праверана 15 студзеня 2021.
  14. 14,0 14,1 Фигурант "дела 11-ти участников чата": Карпенков лично снимал "покаяльное видео" на камеру(руск.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (29 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
  15. Указ Президента Республики Беларусь от 19 ноября 2020 года № 433 «О Н. Н. Карпенкове»(руск.) . pravo.by (21 лістапада 2020). Праверана 24 студзеня 2021.
  16. Латушко об опубликованной BYPOL записи: передадим ее в Совбез ООН, ЕС, ОБСЕ и властям России и США(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (15 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021. Праверана 15 студзеня 2021.
  17. Кто говорил про «лагерь для острокопытных» на слитой аудиозаписи? Мы получили результаты экспертизы(руск.) . TUT.BY (2 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 2 лютага 2021.
  18. МГ/АА Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  19. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  20. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  21. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus - Міністэрства фінансаў ЗША(укр.) бел., 21.06.2021
  22. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
  23. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  24. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  25. Searching for subjects of sanctions
  26. Карпянкоў Мікалай Мікалаевіч. nagrady.by. Праверана 24-1-2021.

СпасылкіПравіць