Дэзынфармацыя
Дэзынфармацыя — загадзя ілжывая інфармацыя, якая прадстаўляецца суперніку або дзелавому партнёру для больш эфектыўнага вядзення баявых дзеянняў, супрацоўніцтва, праверкі на выцечку інфармацыі і кірунак яе выцечкі, выяўленне патэнцыйных кліентаў чорнага рынку.
Таксама дэзынфармацыяй (дэзынфармаваннем) называецца сам працэс маніпулявання інфармацыяй, г.зн.: увядзенне каго-небудзь у зман шляхам прадастаўлення няпоўнай інфармацыі ці поўнай, але ўжо не патрэбнай інфармацыі, скажэнне кантэксту, скажэнне часткі інфармацыі.
Дэзынфармацыя, такім чынам, – гэта прадукт дзейнасці чалавека, спроба стварыць ілжывае ўражанне і, адпаведна, падштурхнуць да жаданых дзеянняў і/ці бяздзейнасці.