Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч
Уладзі́мір Мікала́евіч Кудрэ́віч (13 (25) лістапада 1884, Чавусы — 4 студзеня 1957) — беларускі жывапісец-пейзажыст. Бацька мастака Раісы Кудрэвіч.
Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 1957 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і начальніка паштовага аддзялення. У двухлетнем узросце застаўся сіратою, выхоўваўся ў чужой сям’і. У 1898 годзе скончыў вучобу ў царкоўна-прыходскай школе і паступіў у чатырохкласнае павятовае вучылішча, дзе настаўнік малявання звярнуў увагу на мастацкія здольнасці вучня. З надзеяй паступіць у Строганаўскае мастацка-прамысловае вучылішча юнак паехаў у Маскву, але марна: на казённы кошт яго не прынялі, а магчымасцей для атрымання матэрыяльных сродкаў ён не меў. У 1902 годзе пайшоў на службу па месцу працы свайго памерлага айца, у Чавускую паштова-тэлеграфную кантору, і амаль адразу быў пераведзены ў Гомель на пасаду тэлеграфіста Лібава-Роменскай чыгункі.
У 1903—1906 гадах Кудрэвіч вучыўся ў мастацкім вучылішчы горада Лібавы ў майстэрні іканапісца С. П. Васільева. Падчас вучобы ў Лібаве ў Кудрэвіча выявіўся акцёрскі талент. З 1907 года ён іграў на сцэне, выконваў пераважна камедыйныя ролі.
У 1915 годзе Кудрэвіч пераехаў ў Мінск. Пасля кастрычніка 1917 ён працаваў загадчыкам клуба Заходняй чыгункі, адначасова кіраваў мастацкай студыяй, выступаў на сцэне клуба ў якасці акцёра, выконваў абавязкі рэжысёра і дэкаратара спектакляў. У 1920-х гадах займаўся педагагічнай дзейнасцю, актыўна ўдзельнічаў у мастацкім жыцці краіны, працаваў над новымі карцінамі.
У 1940 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.
У 1941—1944 гадах жыў у эвакуацыі. Спачатку ў вёсцы Мартынаўка Арэнбургскай вобласці, а з 1943 года ў горадзе Кемерава, дзе ўначаліў аддзяленне Саюза савецкіх мастакоў.
З 1944 года жыў і працаваў у Мінску.
Член праўлення Саюза савецкіх мастакоў БССР (1944—1948).
Узнагароды і званні
правіцьДзяржаўныя ўзнагароды СССР: два ордэна «Знак Пашаны» (1944), (1949), медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945).
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: «Стары Мінск» (1921), «Млын» (1925), «Беларуская вёска» (1925), «Паглыбленне Арэсы» (1934), «Экскаватар на асушцы» (1938—1939), «БелДРЭС»(1940), «Па дарогах вайны» (1945—1946), «На рацэ Сож» (1945), «На Дняпры» (1947), «Глыбокае змярканне» (1947), «Свіслач. Ждановічы» (1951).
З 1909 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках.[1]
Зноскі
- ↑ Мастацтва (архітэктура, жывапіс, скульптура, графіка) Чавускага раёна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 28 лютага 2012.
Літаратура
правіць- Лейтман Ф. У. М. Кудрэвіч. — Мн., 1958.
- Бяспалы А. А. Пясняр беларускага пейзажу // Выяўленчае мастацтва Беларусі. — Мн., 1981.
- Фатыхава Г. З раніцы-настрой і працавітасць // Мастацтва. 1995. № 11
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 559. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі :У 5-ці т. Т.3. — Мн., 1986. — С. 149—150.
- Кудрэ́віч Уладзімір Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 407. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.