Кемерава
Кемерава (руск.: Кемерово) — горад (з 1918) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кемераўскай вобласці. Насельніцтва 522,6 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1720 годзе.
| ||||||||||||||||||||||||||
Чыгуначная станцыя. Прадпрыемсты вугальнай і хімічнай прамысловасці.
25 сакавіка 2018 года на 4-м паверсе гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Зімовая вішня» ў Кемераве ўзнік пажар у выніку замыкання электраправодкі. Агонь хутка распаўсюдзіўся па будынку, аздобленым лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі. У выніку дапушчаных парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі тушэнне узгарання стала немагчымым. Так, сістэма пажаратушэння не была падключаная да сігналізацыі, з-за чаго яна не спрацавала падчас пажару, а сістэмы аўтаматычнага вадзянога і парашковага пажаратушэння былі ў няспраўным стане. Акрамя таго, асобы, у чые абавязкі ўваходзіла адкрыць эвакуацыйныя выхады, арганізаваць вывад з небяспечнага месца людзей, а таксама ажыццяўляць іх выратаванне, маючы рэальныя магчымасці для гэтага, не распачалі неабходных дзеянняў. Загінулі 60 чалавек[2][3].
Вядомыя асобыПравіць
- Алег Барысавіч Дармешкін (нар. 1958) — спецыяліст у галіне тэхналогіі неарганічных рэчываў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).