Павятовыя вучылішчы

(Пасля перасылкі з Павятовае вучылішча)

Павято́выя вучы́лішчы[1] — пачатковыя школы павышанага класа, якія дзейнічалі ў Расійскай імперыі ў 1804—1872[1] гадах.

Згодна са Статутам навучальных устаноў 1804 года, павятовыя вучылішчы адкрываліся ў губернскіх і павятовых гарадах. Рыхтавалі вучняў да паступлення ў гімназіі. Спачатку вучылішчы мелі 2-гадовы тэрмін навучання. У павятовых вучылішчах выкладалі рускую мову, гісторыю, арыфметыку, чарчэнне, геаграфію, маляванне, Закон Божы, пачатковыя звесткі па фізіцы, геаметрыі. Па статуту 1828 года вучылішчы былі пераўтвораны ў 3-класныя. З дазволу Міністэрства народнай асветы пры павятовых вучылішчах маглі адкрывацца асаблівыя дадатковыя курсы, якія давалі пачатковую прафесійную адукацыю.

У 1872 годзе павятовыя вучылішчы былі пераўтвораны ў гарадскія вучылішчы.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Павятовыя вучылішчы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 547. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Ужвий Н. М. Уездное училище // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Уездное училище // Российская педагогическая энциклопедия. / Под ред. В. Г. Панова. — М: «Большая Российская Энциклопедия», 1993. (руск.)
  • Уездное училище // Российский гуманитарный энциклопедический словарь. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)

Спасылкі

правіць