1972 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1972 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- Трэцяя рэспубліканская выстаўка кніжнага знака, Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Дэманстраваліся экслібрысы Я. Красоўскага, У. Басалыгі, М. Басалыгі, А. Тычыны, Я. Ціхановіча, Б. Заборава, І. Капеляна, У. Пашчасцева, Г. Ціхановіча, К. Ціхановіча, Я. Куліка, У. Савіча, М. Селяшчука, В. Ціхановіча і інш.
- Выстаўка, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, Мінск. Каталог выстаўкі склаў Пётр Герасімовіч[1]
- Выстаўка твораў мастака Альгерда Малішэўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння. Прадмова к каталогу работ — Барыс Крэпак[1]
- Выстаўка экслібрысаў мастака Я. Ціхановіча, г. Дунайвараш, Венгрыя
- Выстаўка «Сто экслібрысаў» мастака Я. Ціхановіча, Магілёў
Ганаровыя званні
правіць- Міхаіл Савіцкі атрымаў ганаровае званне Народнага мастака БССР
З’явіліся
правіць- Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай» (скульптар М. Альтшулер)
- Археалагічны музей «Бярэсце»
Нарадзіліся
правіць- Аляксей Хацкевіч — беларускі мастак, сын вядомага мастака-авангардыста 1980-90 гадоў Генадзя Хацкевіча
Памерлі
правіць- 1 ліпеня — Аляксандр Кох (нар. 1909), беларускі мастак
- 15 жніўня — Лявон Баразна (нар. 1929), беларускі мастак дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны
- 6 лістапада — Анатоль Дзям'янаў (нар. 1925), беларускі скульптар і педагог
- 20 лістапада — Барыс Малкін (нар. 1908), савецкі тэатральны мастак графік
Галерэя твораў
правіць-
Мікалай Казакевіч «Юнацтва», палатно, алей, 180 х 175 см
Галерэя скульптуры
правіць-
Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай», Баранавічы. Скульптар М. Альтшулер.