Барыс Абрамавіч Забораў

беларускі і французскі мастак
(Пасля перасылкі з Б. Забораў)

Барыс Абрамавіч Забораў (16 кастрычніка 1935, Мінск20 студзеня 2021, Францыя[4]) — беларускі і французскі жывапісец і графік, сын мастака Абрама Заборава.

Барыс Абрамавіч Забораў
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1935(1935-10-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2021(2021-01-20)[2][1] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Абрам Забораў
Дзеці Кірыл Забораў[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, пейзаж, сюжэтна-тэматычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1949 па 1954 год вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, потым ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. У 1956 годзе перавёўся ў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава, скончыў яго ў 1961 г. па спецыяльнасці «мастак тэатра».

Быў сябрам Саюза мастакоў БССР (1962 —1979).

Жыў у г. Мінску, у 1979 годзе эмігрыраваў, жыў у Францыі (Парыж).

Памёр 20 студзеня 2021 года[5].

Творчасць правіць

Працаваў у галіне кніжнай графікі і ў розных жанрах станковага жывапісу.

Займаўся мастацкім афармленнем кніг. Сярод іх зборнік вершаў балгарскіх паэтаў «Ад круч балканскіх», «Вей, ветрык» Яна Райніса, «Гамлет» і «Санеты» У. Шэкспіра, аповесць-казку «Кароль Мацюсь Першы» Я. Корчака, кнігі беларускіх аўтараў «Выбраная лірыка» Я. Купалы, «Раскідач» Р. Барадуліна, «Аўтограф» Ю. Свіркі і інш. Зрабіў ілюстрацыі да твораў Ф. Дастаеўскага («Пакорлівая»), А. Пушкіна («Казка аб царэ Салтане»), О. Уайльда «Казкі». У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 50 графічных аркушаў Б. Заборава.

Выканаў 7 кніжных знакаў (экслібрысаў)[6].

У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 5 жывапісных палотнаў 1960 — 1970-х гадоў: партрэты Уладзіміра Маякоўскага і эстонскай мастачкі Імры Арэк, карціны «Палескія музыкі» (1968) і «Зімовае свята», апошняе да эміграцыі палатно «Рамантычны пейзаж» (1977). 17 лютага 2009 г. мастак перадаў музею карціну «Гумно» (2008)[7].

З 27 кастрычніка па 10 снежня 2010 года творы Барыса Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[8].

Дзве карціны Заборава захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[9].

З 2014 года расейскі літаратурна—мастацкі часопіс «Знамя» пачаў друкаваць біяграфічнае апавестваванне Б. Заборава «То, што нельга забыць»[10]. У 2018 годзе гэты твор надрукаваны аддзельнай кнігай з малюнкамі аўтара[11].

Пра яго правіць

Зноскі

  1. а б в г Fichier des personnes décédées Праверана 17 лютага 2021.
  2. https://nn.by/?c=ar&i=266990
  3. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.
  4. Памёр мастак Барыс Забораў. Наша Ніва (21 студзеня 2020). Праверана 21 студзеня 2020.
  5. Мастак Барыс Забораў памёр у Францыі, паведамляюць у сацсетках ягоныя сябры
  6. Беларускі кніжны знак / склад. А. Тычына, В. Шматаў. — Мн.,: Беларусь, 1975. — 127 с. — 12 000 экз.
  7. К церемонии передачи картин Б.А.Заборова и Дучица от МИДа НХМ РБ. Национальный художественный музей Республики Беларусь.(недаступная спасылка)
  8. Борис Заборов. Живопись. Рисунок. Скульптура(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2017.
  9. Заборов Борис Архівавана 29 жніўня 2021.
  10. Борис Заборов То, что нельзя забыть // Знамя : журнал. — 2017. — № 6.
  11. Борис Заборов. То, что нельзя забыть: автобиографическое повествование. — Санкт-Петербург: Вита Нова, 2018. — 348 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-93898-671-8.
  12. Дакументальны фільм «Мастак Барыс Забораў» (1996) [1]

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 488. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 317. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий, Н. И. Гончаров, Н. Т. Гутиев и др. — Мн.,: Беларусь, 1976. — С. 133. — 400 с. — 18 000 экз.
    • Zaborov : monographie / Mikhail German, Pascal Bonafoux, Béatrice Picon-Vallin. — Paris : ACATOS Publishing, 2006. — 496 С. — ISBN 2-940332-34-7.

Спасылкі правіць