Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка
Карпаратыўная калекцыя Белгазпромбанка — збор твораў мастацтва Белгазпрамбанка, які налічвае больш за 100 артэфактаў[1]. Ядро калекцыі складаюць творы мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі[2][3]. Калекцыя фарміруецца ў рамках рэалізацыі нацыянальнага гісторыка-культурнага праекта «Арт-Беларусь». 35 экспанатаў збору ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь[4][5].
Гісторыя
правіцьПачатак фарміравання калекцыі быў пакладзены ў 2011 годзе, калі Белгазпрамбанк у цесным узаемадзеянні з Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА (тагачасны старшыня камісіі — Уладзімір Шчасны) набыў у Надзін Нешавер, эксперта па Парыжскай школе 1905—1939 гг.[6], шэраг твораў Пінхус Крэменя, Міхаіла Кікоіна, Восіпа Любіча, Шрага Царфіна[7] — мастакоў Парыжскай школы яўрэйскага паходжання, якія нарадзіліся на Беларусі.
Далейшае папаўненне калекцыі банк ажыццяўляў праз пакупкі на сусветных аўкцыёнах («Крысціс», «Сотбіс», «Артк’юрыал», «Макдугалс») і ў прыватных уладальнікаў. У 2012 годзе на таргах «Крысціс» у Лондане Белгазпрамбанк набыў працы Марка Шагала «Закаханыя» (1981) і Хаіма Суціна «Вялікія лугі ў Шартры з віядукам» (каля 1934)[8] — першыя ў Беларусі арыгінальныя жывапісныя творы гэтых сусветна вядомых мастакоў. Аднак, найбольш каштоўным набыццём Белгазпрамбанка стала карціна Суціна «Ева»[9], набытая на аўкцыёне «Сотбіс» у 2013 годзе за 1 805 000 долараў — самы дарагі мастацкі твор, набыты за гады незалежнасці Беларусі[10].
У 2018 годзе ў Беларусі з’явілася трэцяя праца Суціна — палатно «Заснулая з кнігай. Мадлен Кастэн».[11] Партрэт набыты банкам у Вялікабрытаніі за £ 359 тыс.[12]
Мастакі калекцыі
правіцьМастакі Парыжскай школы з Беларусі
правіць- Леон Індэнбаум
- Міхаіл Кікоін
- Пінхус Крэмень
- Восіп Любіч
- Аскар Мешчанінаў
- Хаім Саламонавіч Суцін
- Восіп Цадкін
- Файбіш-Шрага Царфін
- Марк Шагал
Аўтары, блізкія да мастакоў Парыжскай школы
правіцьАўтары праекта «Арт-Беларусь»
правіцьВыставы
правіцьДата правядзення | Назва выставы | Музей | Горад | Краіна |
---|---|---|---|---|
верасень 2012 — студзень 2013 | Мастакі Парыжскай школы з Беларусі[13] | Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | Мінск | Беларусь |
люты 2013 — красавік 2013 | Мастакі Парыжскай школы з Беларусі | Палац Румянцавых — Паскевічаў | Гомель | Беларусь |
май 2013 — ліпень 2013 | Мастакі Парыжскай школы з Беларусі | Віцебскі мастацкі музей | Віцебск | Беларусь |
март 2014 — ліпень 2014 | Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі | Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | Мінск | Беларусь |
верасень 2014 — лістапад 2014 | Мастакі Парыжскай школы з Беларусі[14] | Віленская карцінная галерэя | Вільнюс | Літва |
кастрычнік 2015 — лістапад 2015 | Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам | Палац мастацтва | Мінск | Беларусь |
люты 2016 — красавік 2016 | Час і творчасць Леона Бакста | Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | Мінск | Беларусь |
красавік 2016 — чэрвень 2016 | Час і творчасць Леона Бакста[15] | Віленская карцінная галерэя | Вільнюс | Літва |
ліпень 2016 — кастрычнік 2016 | Час і творчасць Леона Бакста[16] | Мастацкі музей «Рыжская біржа» | Рыга | Латвія |
Галерэя
правіць-
Хаім Суцін «Ева». Палатно, алей. 65×54 см. 1928. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
-
Леон Бакст «Эскіз касцюма Жар-птушкі да балета „Жар-птушка”». Папера; аловак, акварэль і гуаш, узмоцненыя срэбрам і золатам. 68x49 см. 1922. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
-
Валянцін Ваньковіч «Партрэт Тамаша Зана». Палатно, алей. 85,2 х 69 см. 1837-1839. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
-
Іосіф Аляшкевіч «Партрэт дамы ў сіняй шалі». Палатно, алей. 65 х 56 см. 1810-я. З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
-
Францыск Скарына «Малая падарожная кніжка» (каля 1522). З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
-
Сімяон Полацкі «Жазло праўлення» (1667). З карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка
Крыніцы
правіць- ↑ Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка(недаступная спасылка). Арт-Беларусь (1 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2016. Праверана 1 чэрвеня 2016.
- ↑ Белгазпрамбанк прадставіў калекцыю работ мастакоў Парыжскай школы з Беларусі . Беларускае бюро ПРАЙМ-ТАСС (21 верасня 2012). Праверана 16 верасня 2014.
- ↑ Мастацтва 2012, № 12 (снежань).
- ↑ В Беларусь назаўжды вярнуліся карціны Шагала і Суціна(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (9 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2017. Праверана 21 лістапада 2014.
- ↑ Аб праекце «Арт-Беларусь» . Арт-Беларусь (14 жніўня 2017). Праверана 14 жніўня 2017.
- ↑ Надин Нешавер, эксперт Парижской школы 1905-1939 .
- ↑ Надежда Белохвостик. Председатель правления Белгазпромбанка Виктор Бабарико: «Стыдно, когда на родине Шагала нет ни одной его работы» . Комсомольская правда в Беларуси (30 мая 2012). Праверана 17 верасня 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ Калекцыі карцін беларускіх банкаў . infobank.by (20 лістапада 2012). Праверана 16 верасня 2014.
- ↑ Описание лота «„Ева“ Хаима Сутина» (англ.)(недаступная спасылка). sothebys.com (7 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020. Праверана 18 верасня 2014.
- ↑ О.М.. На выставе «10 стагоддзяў мастацтва Беларусі» пакажуць карціну за мільён . CityDog.by (26 сакавіка 2014). Праверана 16 верасня 2014.
- ↑ Галина КОЖЕВНИКОВА. В Минске появилась третья картина Сутина. Случайно(недаступная спасылка). naviny.by (20 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020. Праверана 3 студзеня 2019.
- ↑ Татьяна Маркина. Дейнека и Сутин лидировали на MacDougall’s (руск.). The Art Newspaper Russia (7 чэрвеня 2018). Праверана 3 студзеня 2019.
- ↑ Художники Парижской школы из Беларуси. Из коллекции Белгазпромбанка, музейных и частных собраний. С 22 сентября 2012 до 14 января 2013(недаступная спасылка). Сайт Национального художественного музея Республики Беларусь (9 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 17 верасня 2014.
- ↑ Алина Гришкевич. На выставке в Вильнюсе представлены произведения всемирно известных белорусских художников Парижской школы(недаступная спасылка). БелТА (9 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2014. Праверана 17 верасня 2014.
- ↑ Наталия Зверко. В Вильнюс привезли картину Бакста за миллион . Delfi.lt (29 красавіка 2016). Праверана 2 чэрвеня 2016.
- ↑ Александр Малнач. Всем миром: выставка «Лев Бакст и его время» открылась в Риге(недаступная спасылка). BaltNews.lv (6 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2016. Праверана 10 лістапада 2016.
Літаратура
правіць- Агафонава Н., Белявец А., Грамыка Л., Мушынская Т. 2012: падзеі і тэндэнцыі // Мастацтва : часопіс. — Мн.: 2012. — № 12 (снежань). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023.