Уладзімір Рыгоравіч Шчасны
Уладзімір Рыгоравіч Шчасны (25 лістапада 1948, Смаргонь — 15 лістапада 2020, Мінск; Псеўданімы: Драздоў [ад дзявочага прозвішча маці], Уладзімір Драздоў, Уладзімір Скольскі) — беларускі дыпламат, пісьменнік, перакладчык і публіцыст.
Уладзімір Шчасны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Сянько | ||||||
Пераемнік | Валерый Садоха | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Сянько | ||||||
Нараджэнне |
25 лістапада 1948 |
||||||
Смерць |
15 лістапада 2020 (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (17 лістапада 1998) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2006) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 лістапада 1948 года ў Смаргоні.
Скончыў Смаргонскую СШ № 2, у 1972 годзе Мінскі педінстытут замежных моў. У 1972 годзе стажыраваўся ў Пакістане. У 1976—1977 гадах працаваў выкладчыкам у Мінскім педінстытуце замежных моў. У 1978 годзе Скончыў курсы ААН пры Маскоўскім інстытуце замежных моў імя М. Тарэза.
У 1978—1982 гадах — супрацоўнік службы рускіх пісьмовых перакладаў Сакратарыята ААН у Нью-Ёрку. Затым працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Жыў у Мінску.
Памёр 15 лістапада 2020 года ў Мінску. Пахаваны ў в. Кеўлы Смаргонскага раёна.
Дыпламатычная служба
правіцьУ 1992—1993 гадах — член Калегіі МЗС Беларусі[1][2]. З 1993 года — павераны у справах Рэспублікі Беларусь у Літве. У 1995—2000 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і, па сумяшчальніцтве, у Ірландыі[3][4]. У 2001—2013 гадах — старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.
У 2003 годзе быў ініцыятарам правядзення ў Залессі міжнароднай канферэнцыі «Гістарычныя сядзібы. Стан і перспектывы», а таксама падрыхтоўкі пры садзейнічанні ЮНЕСКА дакументаў на рэстаўрацыю былога маёнтка М. К. Агінскага і атрыманне копіі архіва кампазітара з Дзяржаўнага архіва старажытных актаў у Маскве.
Творчасць
правіцьУ галіне мастацкага перакладу працаваў з 1977 года. Перакладаў на беларускую з англійскай і урду. Аўтар артыкулаў аб культуры, гісторыі выяўленчага мастацтва.
У перакладзе У. Шчаснага выйшла кніга прозы К. Макалерс «Балада пра сумнае кафэ» (1988). Складальнік і перакладчык зборніка «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» (1993). Пераклаў паасобныя творы Э. По, Э. С. Гарднера і інш.
Аўтар драматычных твораў, якія пастаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Якуба Коласа.
Аўтар кніг «Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель» (2012), «Париж», «Альбатросы», каталогу выстаўкі «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» (21.9.2012―14.1.2013 у Мінску).
Цікавыя факты
правіцьУладзімір Шчасны быў шчырым аматарам творчасці беларускага мастака Фердынанда Рушчыца і быў закаханы ў ягоную карціну "Ля касцёла" настолькі, што заказаў рэстаўратару яе жывапісную копію, якую павесіў на ганаровае месца ў сваім доме. Ён прагнуў штодзённага кантакта з карцінай, паказваў яе шматлікім гасцям. Лічыў, што гэта карціна, як ніякая іншая, перадае асаблівы настрой і духоўную сутнасць Заходняй Беларусі[5].
Узнагароды
правіць- Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (17.11.1998[6], 3.4.2006[7]).
- Медаль Францыска Скарыны (6.2.2009).
Зноскі
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 марта 1992 г. № 124 «О коллегии Министерства иностранных дел» Архівавана 7 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 сентября 1993 г. № 602 «Об утверждении С. С. Огурцова членом коллегии Министерства иностранных дел и освобождении от этих обязанностей В. Г. Счастного» Архівавана 2 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 16 февраля 1995 г. № 67 «Аб назначэнні У. Р. Шчаснага Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтву і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла» Архівавана 28 мая 2012.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 марта 2000 г. № 122 «Аб вызваленні У. Р. Шчаснага ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтву»(недаступная спасылка)
- ↑ Надзея Усава. НАШ СЦІПЛЫ КАСЦЁЛАК. «НЯДЗЕЛЯ. ЛЯ КАСЦЁЛА» ФЕРДЫНАНДА РУШЧЫЦА: МАСТАЦКІ ЭПІГРАФ ДА НЕРЭАЛІЗАВАНАГА ПРАЕКТА
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 ноября 1998 г. № 1767 «О награждении В. Г. Счастного Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2014.
Літаратура
правіць- Кто есть кто в Республике Беларусь. — Мн., 1999.
- Пастернак Т. Из Беларуси в парижский «Улей» // Народнае слова. — 2010. — 10 июня.
- Шчасны Уладзімір Рыгоравіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 6.