Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі

Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі — маштабны выставачны праект, прымеркаваны да 75-гадовага юбілею Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Выстаўка працавала больш за тры месяцы, з 27 сакавіка па 10 ліпеня 2014 года, і выклікала шырокі рэзананс у беларускім грамадстве.

Выстаўку арганізавалі Белгазпрамбанк, Газпрам трансгаз Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны мастацкі музей. Мэтай выстаўкі стаў збор галоўных шэдэўраў беларускага мастацтва ў беларускіх зборах на адной выставачнай пляцоўцы, дэманстрацыя яго паступовага развіцця на працягу тысячагоддзя. Фінансавую падрымку выстаўцы аказаў «Белгазпрамбанк», які і падаў яе ідэю.

Канцэпцыя правіць

 
Сімяон Полацкі «Посах кіравання». Кніга 1667 года выданні. Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка

Аўтар канцэпцыі выстаўкі — былы старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны. Канцэпцыя выстаўкі абапіралася на вынікі апошніх даследаванняў у трохтомніку па гісторыі мастацтва Барыса Лазукі, які, у сваю чаргу, абапіраўся на фундаментальную шматтомную працу навукоўцаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі 19871994 гадоў «Гісторыя беларускага мастацтва» і шматлікія публікацыі апошніх гадоў вядомых мастацтвазнаўцаў. Канцэпцыя прадугледжвала нязвыклыя прынцыпы выбару і рэпрэзентацыі мастацкага матэрыялу, маючы на мэце не толькі храналагічны паказ твораў па стагоддзях і стылях, але і вылучэнне пэўнай праблематыкі ўнутры кожнай з частак: «Традыцыі мастацтва Візантыі», «Рэнесанс і барока», «ХІХ стагоддзе: дыялог культур», «Мастацкія школы ХІХ-ХХ стагоддзяў», «Гістарычны рамантызм 1980—2000 гадоў» і «Мастацтва постмадэрнізму».

Экспазіцыя правіць

Для экспанавання былі сабраны 473 творы ад часоў Візантыі да нашых дзён з 47 музейных, царкоўных і прыватных збораў. Аднак выстава была абмежавана толькі выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, народнае і інсітнае было выключана. У спіс экспанентаў выстаўкі былі ўключаны таксама мастакі, народжаныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Выключэнне было зроблена толькі для творцаў, ганараваных званнямі народных мастакоў Беларусі.

Перлінамі выстаўкі сталі новыя набыткі Белгазпрамбанка: кніга Сімяона Полацкага «Посах кіравання», карціны Валенція Ваньковіча «Партрэт Тамаша Зана», Хаіма Суціна «Ева», Марка Шагала «Гадзіннік на палымнеючым небе» і «Зялёны пейзаж»[1].

Навадвальнікі правіць

За час працы выстаўку наведалі 55 075 чалавек, з якіх 13 960 — прыйшлі мэтанакіравана (735 — дарослых і 13 222 — студэнтаў); 10 працэнтаў ад усіх наведвальнікаў выстаўкі — замежныя турысты; толькі за адну Ноч музеяў 18 мая 2014 года на выстаўку прыйшлі каля 10 тысяч чалавек;

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі: з музейных, прыватных збораў і карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк»: каталог выстаўкі, 27.03–10.07.2014 / навуковы рэдактар Б. А. Лазука. — Мн.,: Чатыры чвэрці, 2014. — 629 с. — 600 экз.

Спасылкі правіць