Ева (карціна)
«Е́ва» (фр.: «Éva») — карціна французскага мастака беларускага паходжання Хаіма Суціна, створаная ў 1928 годзе ў Парыжы. Напісана алеем на палатне, мае памер 65 см на 54 см[1]. Калекцыя твораў жывапісу мастакоў Парыжскай школы, у якую ўваходзіць карціна, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння[2].
| ||
Хаім Саламонавіч Суцін | ||
Ева. 1928 | ||
Матэрыял | алейныя фарбы і палатно | |
---|---|---|
Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка |
Была набытая «Белгазпрамбанкам» на аўкцыёне «Sotheby’s» у 2013 годзе за 1,8 мільёна долараў ЗША і прывезеная ў Беларусь для папаўнення карпаратыўнай калекцыі банка.
У час перадвыбарнай кампаніі прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі 2020 года, на якіх сваю кандыдатуру высунуў Віктар Бабарыка, былы старшыня праўлення «Белгазпрамбанка», пачаўся ціск на банк з боку дзяржавы, узбуджаны крымінальныя справы. 14 чэрвеня 2020 года старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант паведаміў, што паўтары сотні карцін «далучаны да справы». Карціны па-ранейшаму знаходзіліся ў галерэі «Арт-Беларусь» у Палацы мастацтва, аднак гледачы больш не маглі іх убачаць[3]. Карціна «Ева» стала асновай для палітычных карыкатур супраць пераследу з боку дзеючай улады[4].
Зноскі
- ↑ Перліны выстаўкі “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі”: “Ева” Хаіма Суціна(недаступная спасылка). Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2020. Праверана 17 чэрвеня 2020.
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь . Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (10 красавіка 2019). Праверана 6 ліпеня 2020.
- ↑ Подруга семьи Бабарико и член его инициативной группы — в СИЗО КГБ, у нее дома описывают имущество Архівавана 17 чэрвеня 2020.
- ↑ Ева за кратамі, Ева з амапаўцамі… — рэакцыя інтэрнэту на арышт карціны Суціна ФОТЫ
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх