Іван Міхайлавіч Эйсмант
Іван Міхайлавіч Э́йсмант, творчы псеўданім Іван Міха́йлаў (нар. 20 студзеня 1977, в. Луцкаўляны, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі тэлевядучы, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.
Іван Міхайлавіч Эйсмант | |
---|---|
Род дзейнасці | тэлевядучы |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Наталля Мікалаеўна Эйсмант |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 студзеня 1977 года ў в. Луцкаўляны Гродзенскага раёна[1] ў сям’і Міхаіла Андрэевіча і Ганны Канстаўцінаўны Эйсмантаў[2]. У 1998 годзе[3] з адзнакай скончыў Акадэмію МУС РБ[4] па спецыяльнасці юрыст[1][3]. Восем гадоў працаваў па спецыяльнасці ў Гродне, меў званне капітана[2]. У гэты час працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Прессбол»[4].
На тэлебачанне прыйшоў вядучым праграмы «Дзелавое жыццё». У далейшым вёў праграмы «Сфера інтарэсаў», «Зона Х», «Навіны», «Панарама». Вёў праграмы «Галоўны эфір»[3], у якой з’яўляўся разам з жонкай Наталляй, і «Спорт-кадр»[4].
Вучыўся ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2]. Займаў пасаду галоўнага дырэктара Галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэлевізійных навін Першага нацыянальнага тэлеканала.
12 мая 2017 г. прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі[5].
6 лютага 2018 г. прызначаны на пасаду кіраўніка НДТРК РБ[6].
У лютым 2020 года заявіў, што на базе Агенцтва тэлевізійных навін будзе створаны новы навіновы канал, які можна будзе параўнаць з «Euronews» і «BBC»[7][8]. У лютым 2020 года грэбліва выказаўся пра тарашкевіцу[9]. У чэрвені 2020 года, каментуючы справу «Белгазпрамбанка» і Віктара Бабарыкі, заявіў, што «ва ўнутраныя беларускія справы ўмешваецца іншая дзяржава»[10]. У ліпені 2020 года выказаў упэўненасць у тым, што значная частка беларускага сегмента Інтэрнэту «выкарыстоўваецца на разгойдванне сітуацыі»[11].
У жніўні 2020 года частка супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі паспрабавала арганізаваць забастоўку. Эйсмант адмовіўся выходзіць да пратэстоўцаў на вуліцу і заявіў, па словах перамоўшчыкаў, што «ўсе, каму штосьці не падабаецца, могуць звольніцца на працягу гадзіны»[12][13]. Праз некалькі дзён Эйсмант адказаў на афіцыйныя паведамленні пра пачатак забастоўкі, заявіўшы, што яна супярэчыць заканадаўству. Частка звольненых і супрацоўнікаў, якія звольніліся, была заменена расійскімі грамадзянамі, у тым ліку з «RT»[14][15][16]. Таксама Эйсмант адмовіўся асвятляць масавыя пратэсты ў рэспубліцы, што было адным з патрабаванняў некалькіх сотняў супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі[17][18].
З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання[19].
Міжнародныя санкцыі
правіцьІван Эйсмант станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[20]. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 17 снежня 2020 года Эйсмант быў уключаны ў «чорны спіс» Еўрасаюза за парушэнні правоў чалавека[21]. Савет Еўрапейскага Саюза адзначыў, што Эйсмант як кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адказвае за распаўсюджванне прапаганды ў дзяржаўных СМІ і падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[21]. Таксама Эйсмант выступіў з публічнымі заявамі з крытыкай мірных пратэстоўцаў, адмовіўся асвятляць пратэсты ды звольніў страйкуючых супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі[21]. Акрамя таго, Эйсманта ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[22], Швейцарыя[23][24]. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[25].
У жніўні 2023 года Канада таксама далучылася да санкцый супраць Эйсманта[26].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[3].
Сям’я
правіцьМае сястру Ганну Эйсмант, тэлевядучую Белтэлерадыёкампаніі[4]. З 2010 года ў шлюбе з тэлевядучай Наталляй Кірсанавай[27].
Зноскі
- ↑ а б Милиция Беларуси № 5, 2013
- ↑ а б в Жизнь в прямом эфире, или эти незвездные Эйсмонты Архівавана 4 ліпеня 2018.
- ↑ а б в г Иван Эйсмонт. Ведущие Белтелерадиокомпании Архівавана 11 мая 2017.
- ↑ а б в г Пяць фактаў пра новую прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант
- ↑ Заместителем председателя НГТРК назначен Иван Эйсмонт
- ↑ Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА (руск.)
- ↑ В Беларуси появится еще один госканал: Глава БТ назвал его конкурентом Euronews и BBC(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ В Беларуси создадут новый государственный телеканал. Обещают, что он будет как Euronews и BBC
- ↑ «Это не белорусский язык». Глава Белтелерадиокомпании высмеял тарашкевицу
- ↑ Иван Эйсмонт: «Во внутренние дела страны вмешивается другое государство»(недаступная спасылка)
- ↑ Иван Эйсмонт: существенный сегмент белорусского интернета используется для раскачивания ситуации в стране
- ↑ «То, что сделала власть с моими друзьями, простить не могу». Сотрудники госТВ бастуют, но далеко не все(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Сотрудники гостелерадиокомпании Белоруссии объявили о забастовке
- ↑ Stöber, Silvia. Proteste gegen Lukaschenko - Wie geht es weiter in Belarus? (ням.). tagesschau.de (6 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
- ↑ З АНТ звольніліся каля чвэрці усіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер . Радыё Свабода (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2021.
- ↑ Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (англ.). Аператыўная рабочая група па стратэгічных камунікацыях (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
- ↑ Что Эйсмонт предложил бастующим? Забастовка на БТ: «россияне сидят, сами не рады, что в это вляпались»? Архівавана 6 кастрычніка 2020.
- ↑ Хватит теребить долгунец. Сотрудники гостелевидения объясняют, почему они уходят с работы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2020. Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Вынікі выбараў дэпутатаў Мінгарсавета 29-га склікання падвялі на пасяджэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі(недаступная спасылка)
- ↑ Jozwiak, Rikard. EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ а б в Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk . Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пашырыла Канада . Наша Ніва (9 жніўня 2023).
- ↑ На свадьбе ведущих Первого канала хозяйничала милиция(недаступная спасылка)