Ганна Міхайлаўна Эйсмант

Ганна Міхайлаўна Эйсмант — беларуская журналістка.

Ганна Міхайлаўна Эйсмант
Род дзейнасці журналістка
Месца нараджэння
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Гродна. Вучылася на факультэце журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Радыё і тэлебачанне». У 2020 годзе мадэльер Аляксандр Варламаў заявіў, што прыкладна ў 2002 годзе пазнаёміў Ганну Эйсмант з Аляксандрам Лукашэнка на прыватнай вечарыне, што, па яго сцверджанню, паспрыяла кар’ернаму росту Ганны, яе брата і яго жонкі[1][2][3][4][5].

У 2003 году скончыла БДУ. Працавала на Радыё Рокс, затым стала вядучай спартыўных навін на каналах Белтэлерадыёкампаніі. Пасля стала аўтарам тэлефільмаў пра беларускіх спартсменаў і спартсменак. У 2013—2014 гадах яе фільм аб хакеісце Руслане Салее атрымаў узнагароды Беларускай асацыяцыі спартыўнага друку і Міжнароднага фестывалю спартыўных фільмаў. У 2017 году атрымала ўзнагароду Міжнароднага алімпійскага камітэта «у знак прызнання выдатнага ўкладу ў прапаганду і развіццё ідэй удзелу жанчын і дзяўчат у спорце»[1][1][1][6].

Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі правіць

Паводле дадзеных «BYPOL», праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг  (укр.) нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты[7]. Эйсмант уваходзіць у гэты лік[8][9].

Сям’я правіць

Брат Іван Міхайлавіч Эйсмант, старшыня Белтэлерадыёкампаніі. Міліцыянер па прафесіі Іван прыйшоў на тэлебачанне па пратэкцыі сястры[10].

У шлюбе, ёсць дачка Іванка[11].

Зноскі правіць

  1. а б в г Анна Эйсмонт Архівавана 20 лістапада 2020.
  2. Белорусский модельер рассказал об отправке женщин в баню к Лукашенко
  3. «Анна Эйсмонт в бане» — откуда взялось
  4. Модельер Варламов признался, что поставлял девушек Лукашенко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 18 верасня 2021.
  5. Белорусский модельер рассказал, как водил женщин в баню к Лукашенко
  6. Автор и ведущая проекта «Женщины и спорт» Анна Эйсмонт награждена дипломом МОК
  7. Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время? (руск.). TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 12 снежня 2020.
  8. Предварительная проверка BYPOL по факту смерти Романа Бондаренко Архівавана 3 жніўня 2021.
  9. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко (руск.). TUT.BY (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 27 студзеня 2021.
  10. Уроженец Гродно Иван Эйсмонт возглавил «Белтелерадиокомпанию»
  11. Жизнь в прямом эфире, или эти незвездные Эйсмонты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2020. Праверана 18 верасня 2021.

Спасылкі правіць