Іван Міхайлавіч Эйсмант

беларускі тэлевядучы

Іван Міхайлавіч Э́йсмант, творчы псеўданім Іван Міха́йлаў (нар. 20 студзеня 1977, в. Луцкаўляны, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі тэлевядучы, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

Іван Міхайлавіч Эйсмант
Род дзейнасці тэлевядучы
Дата нараджэння 20 студзеня 1977(1977-01-20) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Наталля Мікалаеўна Эйсмант
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль Францыска Скарыны Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 студзеня 1977 года ў в. Луцкаўляны Гродзенскага раёна[1] ў сям’і Міхаіла Андрэевіча і Ганны Канстаўцінаўны Эйсмантаў[2]. У 1998 годзе[3] з адзнакай скончыў Акадэмію МУС РБ[4] па спецыяльнасці юрыст[3][1]. Восем гадоў працаваў па спецыяльнасці ў Гродне, меў званне капітана[2]. У гэты час працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Прессбол»[4].

На тэлебачанне прыйшоў вядучым праграмы «Дзелавое жыццё». У далейшым вёў праграмы «Сфера інтарэсаў», «Зона Х», «Навіны», «Панарама». Вёў праграмы «Галоўны эфір»[3], у якой з’яўляўся разам з жонкай Наталляй, і «Спорт-кадр»[4].

Вучыўся ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2]. Займаў пасаду галоўнага дырэктара Галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэлевізійных навін  (руск.) Першага нацыянальнага тэлеканала.

12 мая 2017 г. прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі[5].

6 лютага 2018 г. прызначаны на пасаду кіраўніка НДТРК РБ[6].

У лютым 2020 года заявіў, што на базе Агенцтва тэлевізійных навін  (руск.) будзе створаны новы навіновы канал, які можна будзе параўнаць з «Euronews» і «BBC»[7][8]. У лютым 2020 года грэбліва выказаўся пра тарашкевіцу[9]. У чэрвені 2020 года, каментуючы справу «Белгазпрамбанка» і Віктара Бабарыкі, заявіў, што «ва ўнутраныя беларускія справы ўмешваецца іншая дзяржава»[10]. У ліпені 2020 года выказаў упэўненасць у тым, што значная частка беларускага сегмента Інтэрнэту «выкарыстоўваецца на разгойдванне сітуацыі»[11].

У жніўні 2020 года частка супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі паспрабавала арганізаваць забастоўку. Эйсмант адмовіўся выходзіць да пратэстоўцаў на вуліцу і заявіў, па словах перамоўшчыкаў, што «ўсе, каму штосьці не падабаецца, могуць звольніцца на працягу гадзіны»[12][13]. Праз некалькі дзён Эйсмант адказаў на афіцыйныя паведамленні пра пачатак забастоўкі, заявіўшы, што яна супярэчыць заканадаўству. Частка звольненых і супрацоўнікаў, якія звольніліся, была заменена расійскімі грамадзянамі, у тым ліку з «RT»[14][15][16]. Таксама Эйсмант адмовіўся асвятляць масавыя пратэсты ў рэспубліцы, што было адным з патрабаванняў некалькіх сотняў супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі[17][18].

Міжнародныя санкцыі правіць

Іван Эйсмант станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[19]. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 17 снежня 2020 года Эйсмант быў уключаны ў «чорны спіс» Еўрасаюза за парушэнні правоў чалавека[20]. Савет Еўрапейскага Саюза адзначыў, што Эйсмант як кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адказвае за распаўсюджванне прапаганды ў дзяржаўных СМІ і падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[20]. Таксама Эйсмант выступіў з публічнымі заявамі з крытыкай мірных пратэстоўцаў, адмовіўся асвятляць пратэсты ды звольніў страйкуючых супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі[20]. Акрамя таго, Эйсманта ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[21], Швейцарыя[22][23]. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[24].

У жніўні 2023 года Канада таксама далучылася да санкцый супраць Эйсманта[25].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[3].

Сям’я правіць

Мае сястру Ганну Эйсмант, тэлевядучую Белтэлерадыёкампаніі[4]. З 2010 года ў шлюбе з тэлевядучай Наталляй Кірсанавай[26].

Зноскі

  1. а б Милиция Беларуси № 5, 2013
  2. а б в Жизнь в прямом эфире, или эти незвездные Эйсмонты Архівавана 4 ліпеня 2018.
  3. а б в г Иван Эйсмонт. Ведущие Белтелерадиокомпании Архівавана 11 мая 2017.
  4. а б в г Пяць фактаў пра новую прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант
  5. Заместителем председателя НГТРК назначен Иван Эйсмонт
  6. Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА (руск.)
  7. В Беларуси появится еще один госканал: Глава БТ назвал его конкурентом Euronews и BBC
  8. В Беларуси создадут новый государственный телеканал. Обещают, что он будет как Euronews и BBC
  9. «Это не белорусский язык». Глава Белтелерадиокомпании высмеял тарашкевицу
  10. Иван Эйсмонт: «Во внутренние дела страны вмешивается другое государство»(недаступная спасылка)
  11. Иван Эйсмонт: существенный сегмент белорусского интернета используется для раскачивания ситуации в стране
  12. «То, что сделала власть с моими друзьями, простить не могу». Сотрудники госТВ бастуют, но далеко не все(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана 29 жніўня 2020.
  13. Сотрудники гостелерадиокомпании Белоруссии объявили о забастовке
  14. Stöber, Silvia. Proteste gegen Lukaschenko - Wie geht es weiter in Belarus? (ням.). tagesschau.de  (ням.) (6 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  15. З АНТ звольніліся каля чвэрці усіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер . Радыё Свабода (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2021.
  16. Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (англ.). Аператыўная рабочая група па стратэгічных камунікацыях (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
  17. Что Эйсмонт предложил бастующим? Забастовка на БТ: «россияне сидят, сами не рады, что в это вляпались»? Архівавана 6 кастрычніка 2020.
  18. Хватит теребить долгунец. Сотрудники гостелевидения объясняют, почему они уходят с работы
  19. Jozwiak, Rikard. EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  20. а б в Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  21. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk  (англ.). Праверана 25 снежня 2020.
  22. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  23. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  24. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  25. Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пашырыла Канада. Наша Ніва (9 жніўня 2023).
  26. На свадьбе ведущих Первого канала хозяйничала милиция(недаступная спасылка)