Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
Ві́ктар Дзмі́трыевіч Бабары́ка (9 лістапада 1963, Мінск) — беларускі банкір, філантроп, калекцыянер, культурны і грамадскі дзеяч, палітык, палітычны зняволены. У 2000—2020 гадах старшыня Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк».
Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | пасада ўтворана | ||||||
Нараджэнне |
9 лістапада 1963 (60 гадоў) |
||||||
Дзеці | Эдуард Віктаравіч Бабарыка | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | babariko.vision (руск.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1981 годзе школу № 92 горада Мінска. У 1988 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Тэарэтычная механіка». Працоўную дзейнасць пачынаў у НВА парашковай металургіі, дзе працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў.
Скончыў у 1995 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці». У ліпені таго ж года пачаў працаваць у банкаўскай сістэме Беларусі (банк «Алімп»).
У 2000 годзе скончыў магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У ліпені таго ж года прызначаны Старшынёй Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк».
Палітычны пераслед
правіць12 мая 2020 года ў сваім Facebook абвясціў, што высоўвае сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах[1]. У той жа дзень прэс-служба «Белгазпрамбанка» паведаміла аб выхадзе Бабарыкі са складу праўлення і звальненні яго з пасады старшыні праўлення паводле ўласнага жадання[2]. Штаб Віктара Бабарыкі падрыхтаваў да здачы ў Цэнтральную выбарчую камісію 435 тысяч подпісаў выбарцаў. Гэта стала рэкордам для канкурэнтаў дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі за ўвесь час яго знаходжання пры ўладзе[3].
Тым часам Аляксандр Лукашэнка абрынуўся на Віктара Бабарыку з пагрозамі і абвінавачваннямі. Адначасова з нападкамі Лукашэнкі ад 11 чэрвеня ў кампаніях, звязаных з сябрамі Бабарыкі, прайшлі ператрусы і затрыманні[4]. Сам Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам быў затрыманы 18 чэрвеня[4]. 21 чэрвеня яму было прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры»), ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, учыненая паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры»), таксама паводле ч. 2 арт. 431 («Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры»)[5]. Сам Віктар Бабарыка не згодны з прад’яўленымі абвінавачваннямі. 29 чэрвеня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Віктара і Эдуарда Бабарыкаў ды іншых затрыманых апанентаў Лукашэнкі вязнямі сумлення[6].
14 ліпеня Віктару Бабарыку адмоўлена ў рэгістрацыі праз неадпаведнасць прадстаўленай дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама праз тое, што ў яго выбарчай кампаніі ўдзельнічала замежная арганізацыя (меўся на ўвазе «Белгазпрамбанк»). Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына агучыла звесткі з ліста Камітэта дзяржкантролю, якія не дазваляюць, на яе думку, зарэгістраваць Віктара Бабарыку. Пры гэтым прэзумпцыя невінаватасці Віктара Бабарыкі была праігнараваная[7].
16 ліпеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў штабоў Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, на якой была дасягнутая дамоўленасць, што адзіным кандыдатам ад незарэгістраваных палітыкаў будзе Святлана Ціханоўская. І ў выпадку яе абрання будуць прызначаныя паўторныя выбары, у якіх змогуць удзельнічаць альтэрнатыўныя кандыдаты, якія на той момант былі ў СІЗА[8].
10 кастрычніка Віктар Бабарыка разам з Ліліяй Уласавай, Юрыем Васкрасенскім, Віталём Шкляравым, Кірылам Бадзеем, Дзмітрыем Рабцевічам, Максімам Знакам, Ільёй Салеем , знаходзіліся на той момант пад арыштам, удзельнічаў у сустрэчы ў СІЗА КДБ з Аляксандрам Лукашэнкам[9].
15 кастрычніка на пасяджэнні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі было прынятае рашэнне аб скасаванні адвакацкай ліцэнзіі Аляксандра Пыльчанкі, які быў адным з абаронцаў Віктара Бабарыкі. Прычынай назвалі каментары адваката парталу TUT.BY у жніўні 2020 года[10]. 24 лістапада следчым упраўленнем КДБ скончана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўнікоў ААТ «Белгазпрамбанк». Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару ў буйным памеры» і ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя („адмыванне“) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Усе, хто абвінавачваюцца ў гэтай справе, прызналі сваю віну, акрамя Віктара Бабарыкі[11]. 19 студзеня 2021 года адвакат Дзмітрый Лаеўскі пасля таго, як азнаёміўся з матэрыяламі справы, заявіў, што абвінавачванне не даказана і ёсць шэраг фактаў, якія сведчаць аб тым, што Віктар Бабарыка не здзяйсняў таго, у чым яго абвінавачваюць[12].
21 студзеня 2021 года Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу ў дачыненні да Віктара Бабарыкі[13]. Суд над Віктарам Бабарыкам і топ-менеджарамі Белгазпрамбанка пачаўся ў лютым. Пракурор прасіў пакараць яго 15 гадамі. 6 ліпеня 2021 года суддзя Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Ігар Любавіцкі прыгаварыў Бабарыку да «14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тысяч базавых велічынь, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін пяць гадоў» без магчымасці абскардзіць прысуд[14].
27 красавіка 2023 года Віктар Бабарыка, які адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі, быў дастаўлены ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу[15]. «Рабочы рух» паведаміў, што Бабарыку даставілі з цялеснымі пашкоджаннямі: «Паступіў са слядамі пабіцця, яго нават не пазналі, пакуль не ўбачылі прозвішча»[16]. У бальніцы пацвердзілі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў хірургіі[15]. 17 мая ў бальніцы прайшлі масавыя затрыманні лекараў[17].
5 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд асудзіў Эдуарда Бабарыку да 8 гадоў калоніі[18].
Культурніцкая дзейнасць
правіцьДабрачынная дзейнасць
правіцьЗаснавальнік Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец»[19].
Культурныя ініцыятывы
правіць- Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «Тэарт»[20] (раней — Тэатральны тыдзень з Белгазпрамбанкам);
- Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт Карпарэйшн»;
- Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка;
- Арт-праект «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі»;
- Выстаўка «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі»;
- Нацыянальны гісторыка-культуралагічны праект «Арт-Беларусь»[21]
Палітычная пазіцыя
правіцьПра гістарычную ролю Расіі ён сказаў: «Успомнім гісторыю. З часу ўтварэння моцнага Маскоўскага княства ў канцы XVII стагоддзя адбылося размыванне ліцвінскага гена Вялікага Княства Літоўскага, якое мы перанеслі. Гэта дакладна для Украіны. Генетычны матэрыял Беларусі і Украіны быў моцным разведзены перасяленцамі з Усходу»[22].
Бабарыка падтрымлівае палітычны нейтралітэт Беларусі і таму за выхад Беларусі з АДКБ[23].
У сакавіку 2014 года выказаўся пра бела-чырвона-белы сцяг: «Пакуль у Беларусі будзе ідэя і думка, якая можа аб’яднаць нас такіх розных, з розным мастацкім густам, палітычнымі прыхільнасцямі, узростам і адносінамі, датуль была, ёсць і будзе наша бел-чырвона-белая сінявокая Беларусь. Жыве Беларусь!»[24]
Катэгарычны праціўнік смяротнага пакарання. Мяркуе, што неабходна правесці рэферэндум па пытанні адмены смяротнага пакарання[25].
Узнагароды
правіць- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002) — «за шматгадовую самаадданую працу і значны ўнёсак у развіццё банкаўскай сістэмы краіны»;
- дыплом Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (2008) — "за вялікі ўнёсак у развіццё інтэрнацыянальных культурных сувязяў, падтрымку беларускага тэатра і ў сувязі з правядзеннем Тэатральнага тыдня з «Белгазпрамбанкам» «Глядзім Шэкспіра»";
- падзяка ад кіраўніцтва расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі і фестывалю «Залатая маска» за подпісам народнага артыста РСФСР Георгія Тараторкіна (2010)[26];
- падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2012) — «за шматгадовую фінансавую падтрымку праектаў, накіраваных на развіццё нацыянальнай культуры Беларусі»;
- ганаровае званне «Мецэнат культуры Беларусі» па выніках 2014 года (2015);
- прэмія ў вобласці карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў намінацыі «Персона года» (2015).
Сям’я
правіцьЖонка Марына. Дзеці: сын Эдуард (нар. 1990), прадпрымальнік і палітычны зняволены, дачка Марыя. 15 жніўня 2017 года жонка загінула на Мадэйры падчас заняткаў дайвінгам[27].
Крыніцы
правіць- ↑ Віктар Бабарыка абвясціў, што ідзе ў прэзідэнты // Белсат
- ↑ Віктар Бабарыка больш не з’яўляецца старшынёй праўлення «Белгазпрамбанка»
- ↑ svaboda.org
- ↑ а б nashaniva.by
- ↑ Спіс палітычных вязняў . spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3-7-2020. Праверана 3-7-2020.
- ↑ Belarus: Full-scale attack on human rights ahead of presidential election (англ.). amnesty.org (29 чэрвеня 2020).
- ↑ naviny.by Архівавана 14 ліпеня 2020.
- ↑ Светлана Тихановская объединилась со штабами Бабарико и Цепкало Архівавана 18 ліпеня 2020.
- ↑ "Лукашенко встретился в СИЗО КГБ с политзаключенными. Среди них — Бабарико, Знак, Шкляров, Власова". Архівавана з арыгінала 17 кастрычніка 2020. Праверана 23.01.2021.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка) - ↑ "Защитника Виктора Бабарико и Марии Колесниковой Александра Пыльченко лишают лицензии адвоката". Архівавана з арыгінала 28 студзеня 2021. Праверана 23.01.2021.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка) - ↑ "Следственным управлением КГБ окончено предварительное расследование уголовного дела в отношении топ-менеджеров ОАО «Белгазпромбанк»". Праверана 23.01.2021.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка) - ↑ "Виктор Бабарико ознакомился со своим уголовным делом. Адвокат: Обвинение не доказано". Архівавана з арыгінала 25 студзеня 2021. Праверана 23 студзеня 2021.
- ↑ "Генпрокуратура приняла решение по уголовному делу об обвинении топ-менеджеров Белгазпромбанка в коррупционных преступлениях". Архівавана з арыгінала 22 студзеня 2021. Праверана 2021-01-23.
- ↑ Віктар Бабарыка асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2023. Праверана 1 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Віктар Бабарыка насамрэч шпіталізаваны . Наша Ніва (27 красавіка 2023). Праверана 20 мая 2023.
- ↑ Краўцоў: Рэжым ня ведае, што рабіць з палітвязьнямі, і не ідзе на перамовы. 27 красавіка 2023
- ↑ У Наваполацку прайшлі затрыманні дактароў у бальніцы, куды прывозілі Бабарыку . Наша Ніва (19 мая 2023). Праверана 20 мая 2023.
- ↑ Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі, хоць віны ён не прызнаў . Новы Час (5 ліпеня 2023).
- ↑ Учредители . Сайт Международного благотворительного фонда помощи детям «Шанс». Праверана 27 лютага 2015.
- ↑ Концепция форума «Теарт» . Сайт Международного форума театрального искусства «Теарт» (2014-31-08). Праверана 25 лютага 2015.
- ↑ Концепция . Сайт национального историко-культурологического проекта «Арт-Беларусь». Праверана 25 лютага 2015.
- ↑ Виктор Бабарико: «Мы попали в классическую ловушку любого паразита» Архівавана 22 чэрвеня 2020.
- ↑ Бабарико считает, что Беларусь должна выйти из ОДКБ
- ↑ Кіраўнік «Белгазпромбанка» на адкрыцці «Дзесяці стагоддзяў мастацтва»: Жыве Беларусь!
- ↑ Бабарико: смертная казнь — это месть, а месть — удел слабых Архівавана 9 кастрычніка 2020.
- ↑ «Театральная неделя с Белгазпромбанком». Послесловие(недаступная спасылка). Официальный сайт Белгазпромбанка (2010-21-10). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2022. Праверана 25 лютага 2015.
- ↑ «Она сделала мою жизнь». В Португалии погибла жена известного банкира Бабарико Архівавана 14 жніўня 2020.
Спасылкі
правіцьВіктар Дзмітрыевіч Бабарыка ў Вікіцытатніку | |
Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка на Вікісховішчы |